Каб стаць патрыётам…
У сталічнай гімназіі №35 імя Я.І. Міркоўскага адбылася сустрэча старшыні Мінскага абласнога аддзялення СПБ Леаніда Крываноса з навучэнцамі ваенна-патрыятычных класаў. Размова ішла пра 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аб тым, як вучоба ў спецыялізаваным класе надае новыя карысныя веды, якія абавязкова спатрэбяцца ў дарослым жыцці. Пісьменнік чытаў свае вершы, адказваў на пытанні. Да слова, навучэнцы ўжо былі знаёмыя з творчасцю Леаніда Міхайлавіча, бо ў школьнай бібліятэцы ёсць і запатрабавана яго кніга “Судьбой повенчаны с границей”.
Напрыканцы сустрэчы школьнікі запрасілі пісьменніка прыйсці да іх яшчэ.
Прэс-служба МАА СПБ