“Каб не спыніўся рух” – новая кніга Таццяны Каленік

У выдавецтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі выйшла кніга Таццяны Каленік “Каб не спыніўся рух”. Гэта першы паэтычны зборнік аўтара, у які ўвайшлі верлібры, а таксама ўласныя графічныя замалёўкі. Фарбы вершаў Таццяны Рыгораўны даволі меланхалічныя, аднак прыгажосць вобразаў і метафар, глыбіня думкі ахутваюць цяплом сэрца чытача. Праз іх элегічную гаму прыадчыняецца таямніца бясконцасці часу. Ён пачаўся, калі Бог аддзяліў святло ад цемры, а каб рухаць яго магутнае кола, заклікаў на дапамогу чалавека. Ніхто і нішто не спыніла дагэтуль рух складанага механізму часу. Але чаму зусім яшчэ новая спраўная сістэма дала збой? Хто альбо што стала таму прычынай? Адказы – у радках кнігі “Каб не спыніўся рух”.

Прэс-служба МАА СПБ