Ірына Карнаухава адзначае 65-гадовы юбілей!

Пісьменнікі Міншчыны шчыра і сардэчна  віншуюць паэтэсу, дзіцячага пісьменніка і шматгадовага кіраўніка абласнога народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” Ірыну Аляксандраўну Карнаухаву са святам.

Жадаем ёй творчага натхнення, новых цікавых твораў і добрага настрою! Няхай здароўе будзе моцным, бадзёрасць духу заўжды супадае з бадзёрасцю цела, а калегі, сябры і блізкія ствараюць вакол юбіляра толькі пазітыўны настрой.

 

Старшыня

Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

Л. М. Крыванос