ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку правядзення конкурсу маладых літаратараў «Першацвет»

1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак арганізацыі і правядзення конкурсу маладых літаратараў «Першацвет» (далей – конкурс).

2. Мэтамі правядзення конкурсу з’яўляюцца:
рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы выдавецкай дзейнасці;
адкрыццё новых аўтараў у літаратуры;
стымуляванне прафесійнага і мастацка-стылістычнага патэнцыялу маладых аўтараў;
прадастаўленне маладым аўтарам магчымасці першай публікацыі;
папулярызацыя кнігі і чытання ў грамадстве.
3. Конкурс праводзіцца штогод.
4. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда», выдавецкае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура» (далей – арганізатары конкурсу).
5. Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйных сайтах арганізатараў конкурсу. Інфармацыя павінна ўтрымліваць звесткі аб часе, месцы правядзення конкурсу, умовах конкурсу, крытэрыях і парадку ацэнкі твораў удзельнікаў, парадку і тэрмінах аб’яўлення вынікаў конкурсу, формах узнагароджання, а таксама іншыя неабходныя звесткі.
6. У конкурсе могуць прымаць удзел грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў уключна на момант падачы заяўкі (далей – удзельнікі конкурсу).
7. На конкурс прымаюцца паэтычныя і празаічныя творы (далей, калі не ўказана іншае, – творы), якія не публікаваліся раней і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах.
Аб’ём твора не павінен перавышаць трох аўтарскіх лістоў.
Кожны ўдзельнік конкурсу мае права накіраваць толькі адзін твор на рускай або беларускай мовах.
Прадстаўляючы твор на конкурс, удзельнік конкурсу дае згоду на аднаразовае бязвыплатнае выкарыстанне твора ў друкаваных сродках масавай інфармацыі літаратурна-мастацкай тэматыкі (спецыялізацыі).
8. Заяўка на ўдзел у конкурсе запаўняецца па форме згодна з дадаткам да дадзенай Інструкцыі.
Разам з заяўкай удзельнік конкурсу накіроўвае:
кароткую біяграфічную даведку;
фотаздымак удзельніка конкурсу ў фармаце jpg (jpeg);
твор, аформлены ў рэдактары Microsoft Word у фармаце doc, шрыфт Times New Roman, памер шрыфта 14, міжрадковы інтэрвал 1,5, усе палі 2,5 см.
На тытульным лісце твора неабходна ўказаць: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) удзельніка конкурсу, псеўданім (калі такі маецца), назву твора.
Матэрыялы прымаюцца на конкурс у электронным выглядзе па наступнаму адрасу электроннай пошты: projects.zviazda@gmail.com.
Прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе і твораў праводзіцца штогод з 1 сакавіка па 30 кастрычніка ўключна.
9. Матэрыялы, прадстаўленыя з парушэннем патрабаванняў, указаных у пункце 8 дадзенай Інструкцыі, да разгляду не прымаюцца.
10. Расходы, звязаныя з падрыхтоўкай і прадстаўленнем матэрыялаў на конкурс, аплочваюцца яго ўдзельнікамі самастойна.
11. Творы, якія паступілі на конкурс, не рэцэнзуюцца, не вяртаюцца і не падлягаюць аплаце.
12. Для ацэнкі твораў удзельнікаў конкурсу ствараецца экспертны савет у колькасці васьмі чалавек. Склад экспертнага савета зацвярджаецца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Склад экспертнага савета фарміруецца з прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, творчых саюзаў, арганізацый, якія ажыццяўляюць выдавецкую дзейнасць, юрыдычных асоб, на якіх ускладзены функцыі рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі.
У склад экспертнага савета не могуць уваходзіць аўтары твораў, якія ўдзельнічаюць у конкурсе.
экспертны савет узначальвае старшыня.
13. Пасяджэнне экспертнага савета лічыцца правамоцным, калі ў ім прымае ўдзел не менш як дзве трэці членаў экспертнага савета.
У спрэчных выпадках рашаючым з’яўляецца голас старшыні экспертнага савета.
Ацэнка твораў удзельнікаў конкурсу ажыццяўляецца па дзесяцібальнай сістэме ацэнкі.
14. Пры ацэнцы паступіўшых на конкурс твораў членамі экспертнага савета ўлічваюцца:
літаратурны змест;
стылістычнае і моўнае майстэрства;
арыгінальнасць вобразнай сістэмы твора;
пісьменнасць.
15. Аўтары дзесяці паэтычных і дзесяці празаічных твораў, якія набралі найбольшую колькасць балаў, прызнаюцца экспертным саветам пераможцамі конкурсу.
Рашэнне аб пераможцах конкурсу афармляецца пратаколам.
Спіс пераможцаў конкурсу і назвы іх твораў размяшчаюцца ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйных сайтах арганізатараў конкурсу.
Вынікі конкурсу падводзяцца штогод да 1 лютага.
16. Пераможцам конкурсу ўручаюцца дыпломы.
Творы пераможцаў конкурсу публікуюцца ў сродках масавай інфармацыі літаратурна-мастацкай тэматыкі (спецыялізацыі).
Дыпломы ўручаюцца пераможцам конкурсу ва ўрачыстай абстаноўцы на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.