Імпрэза “Чатыры агеньчыкі”: у Барысаў прыехалі чальцы Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

Імпрэза “Чатыры агеньчыкі”: у Барысаў прыехалі чальцы Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

У праграме прымалі ўдзел:

  • заснавальнік і куратар творчай пляцоўкі «Паэтычная сябрына» Святлана Быкава — паэтэса, дзіцячая пісьменніца, перакладчыца, старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», сябра Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы;
  • вядучыя: Таццяна Каленік — заснавальнік творчай пляцоўкі «Паэтычная сябрына», празаік,  сябра  Саюза  пісьменнікаў  Беларусі,    Марына Лайкова — паэт, бард, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Актава” і ансамбля сярэднявечнай музыкі “Вір” пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна;
  • Віктар Данілаў — мастак, сябра Міжнароднай гільдыі жывапісцаў (г.Заслаўе);
  • Аляксей Герман — паэт, удзельнік літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” пры Валожынскім раённым цэнтры культуры;
  • Алена Маслоўская — аўтар-выканаўца песень (г.Мінск);
  • Марыя Стадній — музыкант, кампазітар, аранжыроўшчык, педагог Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна;
  • Вераніка і Васіль Лайковы — удзельнікі ансамбля сярэднявечнай музыкі “Вір” пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна;
  • удзельнікі літаратурнага аб’яднання “Актава” (г.Барысаў): студэнт Барысаўскага Дзяржаўнага медыцынскага каледжа Максім Хацкевіч, загадчыца дзіцячага аддзела Цэнтральнай Барысаўскай бібліятэкі Марыя Окала-Кулак, перкусіаніст Аляксей Мішукоў;
  • госці мерапрыемства: Марына Барысаўна Свірская — галоўны спецыяліст аддзела культуры Барысаўскага раёна, Сафія Ворса- удзельніца літаратурнага аб’яднання “Актава” (г.Барысаў).

Мінскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» выказвае шчырую ўдзячнасць дырэктару Дома-сядзібы І.Х. Каладзеева  Уладзіміру Сцяпанавічу Слесараву і кіруючай Домам-сядзібай І.Х. Каладзеева Наталлі Іванаўне Касперскай за шчыры і цёплы прыём, пазнавальную экскурсію па ўтульных залах Дома-музея, за адраджэнне традыцый нашых продкаў і значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры краіны.