“І сёння ў душы баліць Чарнобыль “

SAMSUNG DIGITAL CAMERA

Так назвалі ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага РЦК сустрэчу за “круглым сталом”, прысвечаную 30-годдзю самай страшнай аварыі ў атамнай энергетыцы.

На сустрэчу “рунеўцы” запрасілі сваіх калег па раённым цэнтры культуры, а таксама намесніка галоўнага санітарнага ўрача Валожынскага раёна Ірыну Грыку. Вядучыя пачалі размову з таго самага дня, калі, як піша ў сваёй дакументальнай паэме “Жураванька” таленавітая зямлячка і сяброўка па пяры Зінаіда Гасціловіч:

Узнялося воблака грыбам,

Узнялося воблака-глыба,

Узнялося сеяць атруту,

Узнялося сеяць пакуты…

SAMSUNG DIGITAL CAMERAПадчас “круглага стала” вялася размова аб тых першых жудасных днях і гадах, былі агучаны ўспаміны начальніка пажарнай часткі Чарнобыльскай атамнай станцыі Цялятнікава, генерала Тараканава, які прабыў у Чарнобылі тры тэрміны, іншых ліквідатараў наступстваў трагедыі. І.Ю. Грыка распавяла пра радыяцыйнную абстаноўку тады і праз трыццаць гадоў , як у цэлым па рэспубліцы, так і ў нашым Валожынскім раёне, які таксама нямала пацярпеў ад радыяцыі, адказала на пытанні прысутных. З вуснаў вядучых і чытальнікаў гучалі вершаваныя радкі С. Законнікава ( з паэмы “Зона маўчання”), Л.Хмель (“Пакуль Чарнобыль у душу глядзіць”), В.Гіруць-Русакевіч (“Душа баліць”), прапушчаныя праз уласнае сэрца вершы рунеўцаў Н.Агрэніч, М.Кужоўнік, І.Жытарук. Сваё бачанне той жудаснай трагедыі выказала ўласным вершам С.Русецкая. А Д.Краскоўскі так пранікнёна выканаў напісаныя ім жа песні “Дзівасіл” на словы вядомага беларускага паэта М.Мятліцкага і “Жыццё за ўсё даражэй” ( словы З.Гасціловіч).

SAMSUNG DIGITAL CAMERA

Валянціна Русакевіч, кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Рунь»

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.