Граніца літаратурная

Пад такой назвай пабачыў свет першы нумар альманаха Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Гэта сумесны праект пагранічнага ведамства і Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ён накіраваны на папулярызацыю і асвятленне ў айчыннай літаратуры службы абаронцаў мяжы, забеспячэнне іх духоўна-пазнавальных патрэбаў. У змесце «Границы литературной» – апавяданні і вершы дзесяці аўтараў, сярод якіх пісьменнікі Міншчыны, аматары мастацкага слова – лаўрэаты рэспубліканскага конкурсу «Лепшы літаратурна-мастацкі твор пра пагранічную службу».

Ва ўпраўленні ідэалагічнай работы Дзяржпагранкамітэта лічаць, што альманах стане традыцыйным у культульна-асветніцкай працы па выхаванні пагранічнай моладзі. У сваю чаргу, пісьменнікі Міншчыны абяцаюць прыняць самы актыўны ўдзел у гэтым праекце.

Прэс-служба МАА СПБ