Год малой радзімы: Пісьменніцкі ўнёсак

Уладзімір Ліхадзедаў – член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Уваходзіць у склад Мінскага абласнога аддзялення СПБ. Адзін з актыўных сяброў секцыі краязнаўства Саюза пісьменнікаў. Аўтар многіх кніг, якія аб’яднаны ў агульную серыю – “У пошуках страчанага”. Кнігі выдадзены ў розных выдавецтвах краіны – “Тэхналогія”, “Рыфтур”, Выдавецкі дом “Звязда”. Кожнае з выданняў пабудавана на прадстаўленні калекцыі старых паштовак, якую У. Ліхадзедаў збірае на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. За сваю грамадскую, збіральніцкую і публіцыстычную дзейнасць Уладзімір Аляксеевіч адзначаны многімі ўзнагародамі.

А сёння, 16 чэрвеня, у Вілейцы ў былым памяшканні мясцовай друкарні, якую для стварэння грамадскага музея выкупіў У. Ліхадзедаў,  па вуліцы Вадап’янава, 35 адкрываецца музейная экспазіцыя, якая прысвечана Тадэвушу Касцюшка.

Знакавае імя ў гісторыі Беларусі і суседніх краін, у гісторыі ЗША асэнсоўваецца найперш праз матэрыялы калекцыі лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава. Вядомы ў краіне і за яе межамі філакартыст сабраў багатую калекцыю старых паштовак, праз якія і раскрывае вобраз знакамітага суайчынніка. Дарэчы,

Уладзімір Ліхадзедаў прысвяціў Т. Касцюшка адну са сваіх кніг, выдадзеную ў згаданай аўтарскай серыі “У пошуках страчанага”. Новая экспазіцыя складаецца з двух раздзелаў. Першы – “Жыццёвы шлях і ўшанаванне памяці Тадэвуша Касцюшкі”. У ім – старыя паштоўкі, друкаваныя матэрыялы і іншыя артэфакты з сярэдзіны XIX – пачатку XX стагоддзяў. Другі раздзел – спроба ўзнавіць інтэр’ер пакоя ваеначальніка, у якім ён жыў у час знаходжання ў ЗША, у Філадэльфіі.

Акрамя таго, у прыватным музеі, які сёння нагадвае дзеючую майстэрню, прадстаўлена выстаўка друкарскага абсталявання XVI – XX стагоддзяў. Жадаючыя змогуць уласнаручна вырабіць ліст паперы па старадаўняй тэхналогіі. А пасля надрукаваць на ім першы ліст Бібліі Францыска Скарыны.

Уладзімір Аляксеевіч Ліхадзедаў паказаў сапраўдны прыклад арганізатарскай ролі пісьменніка ў стварэнні і прасоўванні ініцыятыў па краязнаўчаму, гістарычнаму выхаванню грамадства.

Сяргей Шычко

«Созвучие»

В творческой мастерской Владимира Лиходедова

 

Презентация новой экспозиции в творческой мастерской Владимира Лиходедова «В поисках утраченного» в Вилейке по улице Водопьянова, 35, посвященной Тадеушу Костюшко, собрала в районном центре Минской области десятки гостей. 
Первый заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Максим Рыженков, министр информации Республики Беларусь Александр Карлюкевич, заместитель министра культуры Беларуси Александр Яцко, главный редактор газеты «Советская Белоруссия» Дмитрий Жук, заместитель председателя ФНКА «Белорусы России» прозаик, поэт, публицист Валерий Казаков, кандидат исторических наук Балдадаш Ганбагаров, журналист, поэт Микола Гилевич и многие другие участники презентации, выступая на открытии презентации, в беседах во время экскурсии по творческой мастерской, подчеркивали уникальную значимость филокартической коллекции лауреата Премии Президента Республики Беларусь Владимира Лиходедова в деле исторического воспитания белорусского общества.

 

Сергей Шичко
 Фото Владимира Богданова

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.