Год маўчання, тугі і смутку. Фотарэпартаж
У актавай зале Мядзельскага раённага Цэнтра культуры адбылася вечарына памяці “На скрыжаванні сэрцаў і дарог”, прысвечаная вядомаму ў краіне мядзельчаніну, паэту Міколу Шабовічу. Да адметнага ў грамадскім жыцці азёрнага краю мерапрыемства грунтоўна падрыхтаваліся мясцовыя работнікі культуры. На сустрэчу прыйшлі ды прыехалі яго родныя і блізкія, паплечнікі-літаратары, сябры-аднадумцы, аднакласнікі і проста жыхары горада і раёна, якія ведалі песняра, цікавіліся яго творчасцю.
Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Мінскага гарадскога і Мінскага абласнога аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі: Іна Фралова, Рагнед Малахоўскі, Ганна Міклашэвіч, Аляксандар Быкаў, Павел Жукаў, Вольга Сакалова.
Прэс-служба МАА СПБ