Гасцёўня «Руні»

24 студзеня ў гасцёўню народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры завіталі вучні Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната на чале з настаўнікам В.У.Марзаком.

Кіраўнік аб’яднання В.Ф.Гіруць-Русакевіч расказала юным гасцям аб літаратурным дрэве Валожыншчыны, каранямі і магутнымі галінамі якога з’яўляюцца В.Дунін-Марцінкевіч, Стары Улас (У.П.Сівы-Сівіцкі), Ганна Рубацкая, Пятро Бітэль, Генадзь Равінскі, Хведар Чэрня, Віктар Каваленка, Вячаслаў Рагойша і многія іншыя.

Расповед вёўся таксама пра цесныя сувязі з рознымі куточкамі Валожынскага краю, і асабліва з Вішневам, слаўнай беларускай паэтэсы Канстанцыі Буйло, 125-годдзе з дня нараджэння якой адзначылі нядаўна.  Дзеці пазнаёміліся таксама з імёнамі і кнігамі сучасных пісьменнікаў-землякоў, удзельнікаў народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”.

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.