“Гадзіннік цікае” – новая кніга Уладзіміра Цануніна
Пабачыў свет новы зборнік вершаў паэта з Вілейкі Уладзіміра Цануніна “Гадзіннік цікае”. У кніжку ўвайшлі вершы, напісаныя за апошнія два гады. Як і раней, аўтар шмат увагі ўдзяляе творам пра навакольнае асяроддзя. Значную частку зборніка складаюць вершы-успаміны пра ўласнае маленства і юнацтва.
Прэс-служба МАА СПБ