«Дзень добры, вёска родная мая…» Вершы Валянціны Гіруць-Русакевіч

   

           МАЯ МАЛАЯ  РАДЗІМА

       Хтосьці Парыжам зачараваны,

       Іншы – красою заакіяннай…

       Я ж – усёй душой, усім сэрцам аддана

      Роднай старонцы непараўнальнай.

 

 

 

Вёска

 

Дзень добры, вёска родная мая,

Майго жыцця пачатак і маяк,

Які заўсёды кліча і вядзе

Сюды, да самых блізкіх мне людзей,

Цераз гусцеючы туман гадоў.

І да ваколіц мілых, і кладоў,

Самоцяцца дзе родныя крыжы,

Бы заклінаюць: “Памяць беражы!..”

Не астудзіла, берагу яе,

І гэта памяць зноў мяне заве

На сцежкі басаногія мае,

Забыць а ні пясчынкі не дае,

Вяртаючы з усіх дарог дамоў.

Ды толькі ўжо не мой, чужы дамок…

 

Ах, каб жа дзверы расчыніць ён мог

І запрасіць на родны мне парог,

Сустрэць, закалыхаць, вярнуць ізноў

Шчаслівейшыя мроі юных сноў…

Жыццё чужое ўжо віруе тут.

Ды толькі самы родны гэты кут,

І вуліца найродная — мая.

Забыць усё, чым тут жылі мы, як?!

 

Няма, на жаль, суседзяў дарагіх –

Дзядзькоў і цётачак… Другія берагі

У іх цяпер — ля Вечнасці ракі,

Адкуль ніколі не дазвацца ўжо…

Мы ў памяці ўсіх толькі беражом…

 

Ды іх нашчадкі не пакінулі зямлі,

Бацькі-дзяды што ў спадчыну далі.

І палісаднікі ў квецені й сады

Гаспадароў сталейшых, маладых,

Якія зменай неблагой прыйшлі

Тым, хто раней тут працаю жылі.

 

І каласіцца жыта на палях,

І родзіць лён і бульбачку зямля

І выганяюць на папар з двароў

(Не ўсіх, на жаль!) карміцелек-кароў.

 

Хаця на гэтых вуліцах цішэй

Чым калі мы вялі ў дзяцінстве рэй,

Гуляючы да самай цемнаты…

Ах, дзе той час вясковы залаты?..

 

Больш летам ўваскрасае  тут жыццё,

Калі ўсё ж прыязджаюць, хто ўцёк

Адсюль, шукаючы шырэй дарог…

А сцежкі родныя, раднюсенькі парог

Чакаюць год за годам, дзень пры дні.

Спаткання радасць зноўку ім вярні!

 

І хто бацькоўскі аднаўляе дом,

Нібы аддаючы нясплатны доўг

За ростані самотныя гады,

Свае тут пакідае ўжо сляды…

 

А тыя, каго ёсць каму чакаць,

Наведваюцца, каб дапамагаць

Пакуль жывыя, дзякуй Богу, шчэ

Іх родныя. А час бяжыць-цячэ…

 

Жыві, чакай нас, вёсачка мая,

У жыццёым моры прыстань і маяк.

І абуджайся гоманам часцей

Нашчадкаў нашых, а тваіх дзяцей,

Якіх не звабіць, колькі будуць жыць

Краса чужых прастораў і сцяжын.

 

                 Рэчка

 

Паміж вольхаў, лазняку

Пазнаю сваю раку,

Хоць і прымялела крышку…

А мо я была малышкай,

А яна  тады  для нас —

Не рачулкай, рэчкай клас!

І глыбей і паўнаводней,

Чым, дарослым нам, сягодня…

 

Прыпынюся над ракой,

Вольху кратаю рукой…

Уздыхнула, падаецца,

Пад маёй далонню дрэўца.

Што, старэнькая, пра што так

Шапаціць твая лістота?

Як зусім шчэ маладою

Ты стаяла над вадою?

Ну а мы, малыя дзеткі,

Рвалі лугавыя кветкі,

Прытаміўшыся, сядзелі

Пад табою і глядзелі

На рачную плынь Клявы…

Ці, “на злом як галавы”,

У даганялкі тут  гулялі,

І з разбегу як сігалі

У рачную прахалоду –

Ах, якая ж асалода!..

 

Можа, помініш ты й сяброўкі —

Вольхі з вербамі — як лоўка

Рыбку вудзілі  рачную

Мы й лавілі “уручную”

Там, дзе  брод, а дно – пясочак.

А было, і ў прыпалочак

Плацця бралі не адну,

Працягнуўшы ім па дну…

Плацце мокрае – на кусцік,

Бо яно прасохнуць мусіць —

Не ісці ж у такім дахаты.

А пакуль – купацца рады,

Загараць пад сонейкам.

Як было цудоўненька!

 

Луг жа стракацеў ад кветак

І вясною, і ўлетку,

І раздорваў нам букеты

Разнатраўя шчодра гэтак.

Неслі іх хутчэй дахаты.

Часам матылёк стракаты

На букет той прысядаў…
Кожны з нас тады жадаў:

Не зляцеў каб покі йдзём мы

З радасцю такой дадому.

Кветкі – у вазу ці збаночак

Ставілі, як хто захоча,

А пад іх з вадою “блюдкі”,

А на “блюдках” – незабудкі.

Пройдзе час – яны ўздымалі,

Нібы вазу абвівалі,

Усе сцябліначкі і кветкі.

Як было прыгожа гэта!

 

Дзе цяпер багацце тое,

Мурожнае лугавое?..

Месцамі не падступіцца

Да рачное той вадзіцы…

 

Ды жыве мая рачулка!

Нават, ад вяскоўцаў чула,

Водзіцца тут рыба стронга.

Значыць, чыстая “дарога”

Водная ў маёй  Клявы!

Прыйдзе час і паплавы

Зарунеюць, зацвітуць…

Да сустрэчы новай тут,

Вёска родная, лугі,

Лес, палеткі – дарагі

Увесь куточак любы мой!

Я і ў ростані  з табой.

 

І праз многія гады

Наймілейшы той куток,

Дзе зрабіў ты першы удых,

Дзе пратупаў першы крок,

Скуль жыцця твайго выток.

 

 

Я ніколі не скажу: “Бывай!”

 

Я ніколі не скажу: “Бывай!” –

Не магу я так сказаць Радзіме.

  • Да сустрэчы, — гавару, — мой край!

Ведаю: з дарог усіх абдыме

Водарам гаючым збажыны

І суніц, і траўных сенажацяў,

Шматгалосным гоманам лясным,

Дабрынёй людской Радзіма-маці.

 

Ці ж магу пакінуць назаўжды

Вас, сяброўкі, мілыя бярозкі,

Дарагіх людзей мне і клады

На пагорках за прыціхлай вёскай…

Ці ж без песень я пражыць змагу

Гэткай мілагучнай роднай мовы,

Што ў даччыным сэрцы берагу,

Як матулінай люлянкі словы.

 

І таму я не скажу: “Бывай!”,

Падарожжаў вецер як абдыме,

А з любоўю гавару: “Чакай,

Да сустрэчы, матухна Радзіма!”

 

 

Акраверш

 

Б’ецца званочкам срэбным,

О, як звініць-спявае

Жаўра ў світальным небе –

Абуджае вітальна.

Бліснулі промні сонца –

Лашчаць зямельку ветла,

А ў расяных кроплях

Граюць-гараць самацветна.

А я шапчу ўсім сэрцам

Словы малітвы шчырай

Любай маёй замельцы

Аб дабрыні і міру.

Веру, мой Божа, гэтак

І праз стагоддзі будзе –

Радасна, вольна, светла –

Аб тым да Цябе малюся:

Дай жа святое веры!

Звоніць няхай так срэбна

І абуджае ранне

Мілая птаха ў небе,

У аквамарыне світальным.

 

 

               У бальнай зале

 

Дзень дагарае, і сонца апошнія промні

Лашчаць усмешкаю сціплай сваёй развітальнай.

Хай вечарэе, а вусцішнасць ценяў разгоняць

Свечкі шандалаў у зале агромністай бальнай.

 

У складках парцьераў цяжкіх бы хаваецца хтосьці…

Мройныя думкі у час такі сэрца хвалююць:

Можа, на баль незнаёмец заявіцца госцем,

Той, каго ў думках цяпер тут дзяўчына малюе?..

 

Можа, падыдзе, запросіць з шляхетным паклонам

На  танец той, які дзіўна так “бранлем”  завецца,

І паплывуць яны нібы ў  чароўным  палоне,

Вочы ў вочы… А што скажа юнае сэрца?..

 

Збудзецца? Не? Думкі-мроі чаканнем трывожаць,

Баль  пачынаецца.  Што сёння збыцца павінна?..

І пазірае ў акно яна асцярожна:

Мо, пад’язджае ўжо той, што ёй стане адзіным?

 

Кружацца ў танцы паненкі і кавалеры,

Баль зачаруе сягоння усіх аж да рання.

Хто ўваходзіць цяпер там у зальныя дзверы?

Сэрца трапеча ў нязведаным хваляванні…

 

 

*   *   *

І праз гады ў сэрцы неспакойна,

Хоць не вярнуць мінулага назад,

Яго я не адрэзала з касою…

І зноўку прыгадалася былое,

Калі ўбачыла наш парк і сад,

Дзе мы з юнацтва марамі блукалі.

Тады і дрэў прыгожых больш было…

Але рака жыцця імчала далей,

Змываючы пяшчату юных слоў

І палкасць пачуцця, што нас яднала,

Здавалася тады, на ўсё жыццё.

Сказаў не так, не тое я сказала…

Каханне першае сплыло ў небыццё.

 

Але іскрыначка пад попелам пажару

Нясмела тлее ў куточку сэрца,

Трывожыць часам, абуджае мару

На сцежках нашых некалі сустрэцца…

 

 

*   *   *

Хоць нехта каркае, як на бяду,

Ды толькі “некаму” таму не веру!

Як і раней ішла, іду з даверам,

З душой адкрытаю ўпарта ўсё іду.

 

Іду, звязаўшы ў моцны вузел сілы,

Змагу адолець шлях, хоць цяжка будзе,

Не здрадзіўшы табе, мой краю мілы,

І вам усім, найдарагія людзі.

 

Даецца кожны новы крок нялёгка,

Цераз нізіны, і канавы, і пагоркі…

Ужо й паветра не хапае ў лёгкіх,

І ў горле прысмак невыносна-горкі…

 

Ды ўсё ж дайду да роснага світання

Пад небам чыстым у ясным бляску сонца.

Дзень новы, светла-радасны настане,

Каб доўжыцца і доўжыцца бясконца!

 

 

           *   *   *

За кожную жыцця хвіліну –

дзякуй, Божа!

За ўсё, што маю і пакіну… –

Дзякуй, Божа.

За першы ўдых у гэтым свеце –

Дзякуй, Божа.

За сонейка, і дождж, і вецер –

Дзякуй, Божа.

За тое, надзяліў што Словам –

Дзякуй, Божа.

За родную зямельку й мову –

Дзякуй, Божа!

За шчасце на зямжыць гэтый –

Дзякуй, Божа.

Любоўю што Тваёй сагрэта –

Дзякуй, Божа!

 

 

 

 

МАЯ МАЛАЯ  РАДЗІМА

       Хтосьці Парыжам зачараваны,

       Іншы – красою заакіяннай…

       Я ж – усёй душой, усім сэрцам аддана

      Роднай старонцы непараўнальнай.

             Вёска

Дзень добры, вёска родная мая,

Майго жыцця пачатак і маяк,

Які заўсёды кліча і вядзе

Сюды, да самых блізкіх мне людзей,

Цераз гусцеючы туман гадоў.

І да ваколіц мілых, і кладоў,

Самоцяцца дзе родныя крыжы,

Бы заклінаюць: “Памяць беражы!..”

 

Не астудзіла, берагу яе,

І гэта памяць зноў мяне заве

На сцежкі басаногія мае,

Забыць а ні пясчынкі не дае,

Вяртаючы з усіх дарог дамоў.

Ды толькі ўжо не мой, чужы дамок…

 

Ах, каб жа дзверы расчыніць ён мог

І запрасіць на родны мне парог,

Сустрэць, закалыхаць, вярнуць ізноў

Шчаслівейшыя мроі юных сноў…

Жыццё чужое ўжо віруе тут.

Ды толькі самы родны гэты кут,

І вуліца найродная — мая.

Забыць усё, чым тут жылі мы, як?!

 

Няма, на жаль, суседзяў дарагіх –

Дзядзькоў і цётачак… Другія берагі

У іх цяпер — ля Вечнасці ракі,

Адкуль ніколі не дазвацца ўжо…

Мы ў памяці ўсіх толькі беражом…

 

Ды іх нашчадкі не пакінулі зямлі,

Бацькі-дзяды што ў спадчыну далі.

І палісаднікі ў квецені й сады

Гаспадароў сталейшых, маладых,

Якія зменай неблагой прыйшлі

Тым, хто раней тут працаю жылі.

 

І каласіцца жыта на палях,

І родзіць лён і бульбачку зямля

І выганяюць на папар з двароў

(Не ўсіх, на жаль!) карміцелек-кароў.

 

Хаця на гэтых вуліцах цішэй

Чым калі мы вялі ў дзяцінстве рэй,

Гуляючы да самай цемнаты…

Ах, дзе той час вясковы залаты?..

 

Больш летам ўваскрасае  тут жыццё,

Калі ўсё ж прыязджаюць, хто ўцёк

Адсюль, шукаючы шырэй дарог…

А сцежкі родныя, раднюсенькі парог

Чакаюць год за годам, дзень пры дні.

Спаткання радасць зноўку ім вярні!

 

І хто бацькоўскі аднаўляе дом,

Нібы аддаючы нясплатны доўг

За ростані самотныя гады,

Свае тут пакідае ўжо сляды…

 

А тыя, каго ёсць каму чакаць,

Наведваюцца, каб дапамагаць

Пакуль жывыя, дзякуй Богу, шчэ

Іх родныя. А час бяжыць-цячэ…

 

Жыві, чакай нас, вёсачка мая,

У жыццёым моры прыстань і маяк.

І абуджайся гоманам часцей

Нашчадкаў нашых, а тваіх дзяцей,

Якіх не звабіць, колькі будуць жыць

Краса чужых прастораў і сцяжын.

               Рэчка

Паміж вольхаў, лазняку

Пазнаю сваю раку,

Хоць і прымялела крышку…

А мо я была малышкай,

А яна  тады  для нас —

Не рачулкай, рэчкай клас!

І глыбей і паўнаводней,

Чым, дарослым нам, сягодня…

 

Прыпынюся над ракой,

Вольху кратаю рукой…

Уздыхнула, падаецца,

Пад маёй далонню дрэўца.

Што, старэнькая, пра што так

Шапаціць твая лістота?

Як зусім шчэ маладою

Ты стаяла над вадою?

Ну а мы, малыя дзеткі,

Рвалі лугавыя кветкі,

Прытаміўшыся, сядзелі

Пад табою і глядзелі

На рачную плынь Клявы…

Ці, “на злом як галавы”,

У даганялкі тут  гулялі,

І з разбегу як сігалі

У рачную прахалоду –

Ах, якая ж асалода!..

 

Можа, помініш ты й сяброўкі —

Вольхі з вербамі — як лоўка

Рыбку вудзілі  рачную

Мы й лавілі “уручную”

Там, дзе  брод, а дно – пясочак.

А было, і ў прыпалочак

Плацця бралі не адну,

Працягнуўшы ім па дну…

Плацце мокрае – на кусцік,

Бо яно прасохнуць мусіць —

Не ісці ж у такім дахаты.

А пакуль – купацца рады,

Загараць пад сонейкам.

Як было цудоўненька!

 

Луг жа стракацеў ад кветак

І вясною, і ўлетку,

І раздорваў нам букеты

Разнатраўя шчодра гэтак.

Неслі іх хутчэй дахаты.

Часам матылёк стракаты

На букет той прысядаў…
Кожны з нас тады жадаў:

Не зляцеў каб покі йдзём мы

З радасцю такой дадому.

Кветкі – у вазу ці збаночак

Ставілі, як хто захоча,

А пад іх з вадою “блюдкі”,

А на “блюдках” – незабудкі.

Пройдзе час – яны ўздымалі,

Нібы вазу абвівалі,

Усе сцябліначкі і кветкі.

Як было прыгожа гэта!

 

Дзе цяпер багацце тое,

Мурожнае лугавое?..

Месцамі не падступіцца

Да рачное той вадзіцы…

 

Ды жыве мая рачулка!

Нават, ад вяскоўцаў чула,

Водзіцца тут рыба стронга.

Значыць, чыстая “дарога”

Водная ў маёй  Клявы!

Прыйдзе час і паплавы

Зарунеюць, зацвітуць…

Да сустрэчы новай тут,

Вёска родная, лугі,

Лес, палеткі – дарагі

Увесь куточак любы мой!

Я і ў ростані  з табой.

 

І праз многія гады

Наймілейшы той куток,

Дзе зрабіў ты першы удых,

Дзе пратупаў першы крок,

Скуль жыцця твайго выток.

 

Я ніколі не скажу: “Бывай!”

Я ніколі не скажу: “Бывай!” –

Не магу я так сказаць Радзіме.

  • Да сустрэчы, — гавару, — мой край!

Ведаю: з дарог усіх абдыме

Водарам гаючым збажыны

І суніц, і траўных сенажацяў,

Шматгалосным гоманам лясным,

Дабрынёй людской Радзіма-маці.

 

Ці ж магу пакінуць назаўжды

Вас, сяброўкі, мілыя бярозкі,

Дарагіх людзей мне і клады

На пагорках за прыціхлай вёскай…

Ці ж без песень я пражыць змагу

Гэткай мілагучнай роднай мовы,

Што ў даччыным сэрцы берагу,

Як матулінай люлянкі словы.

 

І таму я не скажу: “Бывай!”,

Падарожжаў вецер як абдыме,

А з любоўю гавару: “Чакай,

Да сустрэчы, матухна Радзіма!”

Акраверш

Б’ецца званочкам срэбным,

О, як звініць-спявае

Жаўра ў світальным небе –

Абуджае вітальна.

Бліснулі промні сонца –

Лашчаць зямельку ветла,

А ў расяных кроплях

Граюць-гараць самацветна.

А я шапчу ўсім сэрцам

Словы малітвы шчырай

Любай маёй замельцы

Аб дабрыні і міру.

Веру, мой Божа, гэтак

І праз стагоддзі будзе –

Радасна, вольна, светла –

Аб тым да Цябе малюся:

Дай жа святое веры!

Звоніць няхай так срэбна

І абуджае ранне

Мілая птаха ў небе,

У аквамарыне світальным.

               У бальнай зале

Дзень дагарае, і сонца апошнія промні

Лашчаць усмешкаю сціплай сваёй развітальнай.

Хай вечарэе, а вусцішнасць ценяў разгоняць

Свечкі шандалаў у зале агромністай бальнай.

 

У складках парцьераў цяжкіх бы хаваецца хтосьці…

Мройныя думкі у час такі сэрца хвалююць:

Можа, на баль незнаёмец заявіцца госцем,

Той, каго ў думках цяпер тут дзяўчына малюе?..

 

Можа, падыдзе, запросіць з шляхетным паклонам

На  танец той, які дзіўна так “бранлем”  завецца,

І паплывуць яны нібы ў  чароўным  палоне,

Вочы ў вочы… А што скажа юнае сэрца?..

 

Збудзецца? Не? Думкі-мроі чаканнем трывожаць,

Баль  пачынаецца.  Што сёння збыцца павінна?..

І пазірае ў акно яна асцярожна:

Мо, пад’язджае ўжо той, што ёй стане адзіным?

 

Кружацца ў танцы паненкі і кавалеры,

Баль зачаруе сягоння усіх аж да рання.

Хто ўваходзіць цяпер там у зальныя дзверы?

Сэрца трапеча ў нязведаным хваляванні… 

*   *   *

І праз гады ў сэрцы неспакойна,

Хоць не вярнуць мінулага назад,

Яго я не адрэзала з касою…

І зноўку прыгадалася былое,

Калі ўбачыла наш парк і сад,

Дзе мы з юнацтва марамі блукалі.

Тады і дрэў прыгожых больш было…

Але рака жыцця імчала далей,

Змываючы пяшчату юных слоў

І палкасць пачуцця, што нас яднала,

Здавалася тады, на ўсё жыццё.

Сказаў не так, не тое я сказала…

Каханне першае сплыло ў небыццё.

 

Але іскрыначка пад попелам пажару

Нясмела тлее ў куточку сэрца,

Трывожыць часам, абуджае мару

На сцежках нашых некалі сустрэцца…

*   *   *

Хоць нехта каркае, як на бяду,

Ды толькі “некаму” таму не веру!

Як і раней ішла, іду з даверам,

З душой адкрытаю ўпарта ўсё іду.

 

Іду, звязаўшы ў моцны вузел сілы,

Змагу адолець шлях, хоць цяжка будзе,

Не здрадзіўшы табе, мой краю мілы,

І вам усім, найдарагія людзі.

 

Даецца кожны новы крок нялёгка,

Цераз нізіны, і канавы, і пагоркі…

Ужо й паветра не хапае ў лёгкіх,

І ў горле прысмак невыносна-горкі…

 

Ды ўсё ж дайду да роснага світання

Пад небам чыстым у ясным бляску сонца.

Дзень новы, светла-радасны настане,

Каб доўжыцца і доўжыцца бясконца!

           *   *   *

За кожную жыцця хвіліну –

дзякуй, Божа!

За ўсё, што маю і пакіну… –

Дзякуй, Божа.

За першы ўдых у гэтым свеце –

Дзякуй, Божа.

За сонейка, і дождж, і вецер –

Дзякуй, Божа.

За тое, надзяліў што Словам –

Дзякуй, Божа.

За родную зямельку й мову –

Дзякуй, Божа!

За шчасце на зямжыць гэтый –

Дзякуй, Божа.

Любоўю што Тваёй сагрэта –

Дзякуй, Божа!

 

 

 

 

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.