Дзень беларускага пісьменства адзначалі не толькі ў Гарадку

Падчас святочных мерапрыемстваў у Гарадку да свята далучыліся аматары прыгожага слова з Валожыншчыны. Валожынскі раённы цэнтр культуры гасцінна сустракаў юных наведвальнікаў, якія завіталі  на літаратурна-пазнавальную сустрэчу “І першым было слова…” Падчас імпрэзы гледачы пачулі цікавы расповед пра гісторыю свята, пазнаёміліся з літаратурнай спадчынай Валожынскага раёна.

На сустрэчу з моладдзю завіталі члены Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Шакун, Наталля Жызнеўская і Аксана Мітрошчанкава, удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”. У выкананні народнага гурта народнай песні “Сваякі” і народнага хору ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы” гучалі песні напісаныя валожынскімі аўтарамі. Напрыканцы сустрэчы госці прынялі ўдзел у тэматычнай віктарыне, дзе за правільныя адказы атрымалі падарунакі.

Прэс-служба МАА СПБ