Дом нацыянальных літаратур першымі “заселяць” перакладчыкі

Дом нацыянальных літаратур першымі “заселяць” перакладчыкі

У Мінску адбылася прэзентацыя Дома нацыянальных літаратур, створанага летам гэтага года пры Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве.


— Гэта сустрэча чаканая тым, — расказвае першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, — што беларускія літаратары змаглі пазнаёміцца з прадстаўнічай камандай вядомага Літінстытута, вучыцца дзе, без перабольшвання, марылі пісьменнікі ва ўсе часы. Як вядома, Літінстытут быў створаны ў 1933 годзе па ініцыятыве М. Горкага, а сувязь з месцам, дзе навучальная ўстанова знаходзіцца і зараз – На Твярскім бульвары ў Маскве — трымалі яшчэ значна раней многія знакамітасці.

Літінінстытут і зараз утрымлівае статус прэстыжнага ВНУ і час ад часу ў яго паступаюць прадстаўнікі Беларусі.  “Але гэта зусім не той маштаб супрацоўніцтва, які можа паслужыць на карысць беларускай, і не толькі, літаратуры”, — упэўнены рэктар інстытута Аляксей Варламаў.

Год назад на паседжанні савета па культуры і мастацтву пры Прэзідэнце Уладзіміры Пуціне ён выказаў прапанову аб стварэнні Дома нацыянальных літаратур. Прэзідэнт РФ падтрымаў гэту ініцыятыву.

“Такім чынам быў выдзелены будынак у цэнтры Масквы паблізу з беларускім пасольствам”, — такую прыемную навіну паведаміў у Саюзе пісьменнікаў Беларусі Аляксей Варламаў. Там будуць праходзіць сустрэчы пісьменнікаў розных краін, фестывалі, прэзентацыі, майстар-класы.

З першай прэзентацыяй Дома нацыянальных літаратур масквічы ехалі менавіта ў Беларусь, добра ведаючы пра ранейшыя цесныя стасункі нашых літаратараў.Яны начуты таксама пра тое, што і зараз беларускія літаратары трымаюць сувязі з калегамі з многіх краін. Яркае сведчанне таму – дзейнасць партала “Сугучча” Выдавецкага дома “Звязда”, пераклады з розных моў на беларускую ў літаратурных выданнях Беларусі, выхад кніг замежных аўтараў.

З боку гасцей было вялікае жаданне пачуць беларускую мову. У Літінстытуце плануюць адкрыць беларускую групу, якая будзе займацца мастацкім перакладам – яшчэ пра такі неардынарны крок з боку інстытута паведаміў рэктар ВНУ Аляксей Варламаў.

На жаль, колькасць маладых спецыялістаў, якія ведаюць мовы народаў Расіі і славянскія мовы, вельмі мала. Дарэчы, у савецкія часы, беларуская група перакладчыкаў інстытутам выпускалася. “У нас захавалася ўся метадычная база па гэтаму накірунку. І зараз яна найлепшым чынам можа паслужыць падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў”, — запэўніла прадстаўнік кафедры перакладаў Марыя Зоркая.

Прадстаўнікі Літінстытута упэўнены, што ўдзельнікі гэтага праекта, якія пакажуць высокія вынікі, атрымаюць падтрымку Рассупрацоўніцтва.

У хуткім часе Саюзам пісьменнікаў Беларусі і Літінстытутам будзе аб’яўлены конкурс, па выніках якога стануць вядомы імёны тых, хто паедзе ў Маскву вучыцца перакладчыцкай дзейнасці.

Марыя ЛІПЕНЬ

ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.