Дэлегацыя Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі на свяце ХХІХ Дня беларускага пісьменства Фотарэпартаж

Дэлегацыя Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

на свяце ХХІХ Дня беларускага пісьменства

 Фотарэпартаж

Літаратары Міншчыны 4 верасня наведалі старажытны Добруш. Горад, вядомы з 19 стагоддзя, як цэнтр папяровай вытворчасці на беларускай зямлі, на два дні стаў сталіцай свята беларускага пісьменства. Паэты і празаікі абласнога аддзялення прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прэзентавалі свае новыя кнігі на пляцоўцы “Слова пісьменніка”, чыталі літаратурныя творы. Жыхары Гомельшчыны з цікавасцю знаёміліся з творчымі здабыткамі літаратараў цэнтральнага рэгіёна краіны. У наступным годзе свята пісьменства прыме Віцебшчына.

      

Прэс-служба МАА СПБ