Вадзім Гігін

Гігін Вадзім Францавіч нарадзіўся 21 кастрычніка 1977 года ў Мінску.

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ. Выбіраўся сакратаром Мінскага гарадскога камітэта БРСМ, з 2006 года — ягоны кіраўнік. З 2008 па 2016 гады галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка». У 2016—2021 гадах быў дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. У верасні 2021 года абраны старшынёй праўлення Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства „Веды“». У 2023 годзе быў прызначаны дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.
З 2001 года займаецца выкладчыцкай дзейнасцю. Выкладаў у Акадэміі МУС, Камандна-інжынерным інстытуце, Беларускім дзяржаўным універсітэце і Акадэміі кіравання. Стваральнік шэрагу тэлевізійных праграм, фільмаў. Выступае як публіцыст.
Узнагароджаны Медалямі Францыска Скарыны (2012) і «За працоўныя заслугі» (2021).