“Дарогамі Максіма Танка”: сустрэча з вучнямі і кнігі ў падарунак

“Дарогамі Максіма Танка”: сустрэча з вучнямі і кнігі ў падарунак

15 верасня, якраз у Дзень бібліятэк, у райцэнтры адбылася сустрэча-гутарка з вучнямі Мядзельскіх сярэдніх школ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі, №2 і гімназіі са старшынямі абласных аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанідам КРЫВАНОСАМ і арганізацыі ветэранаў Казімірам ЧАРАПКОЎСКІМ. Адкрыў яе ў актавай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вячаслаў Клімовіч.

Напачатку слова меў Леанід Міхайлавіч, які адзначыў, што на гэтым тыдні на Міншчыне актыўна праводзіцца абласное мерапрыемства “Дарогамі Максіма Танка”, прысвечанае 110-годдзю з дня нараджэння беларускага класіка і святкаванню Дня народнага адзінства. На памяць аб сустрэчы Леанід Міхайлавіч падараваў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка невялікі стос кніг творцаў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. З цікавасцю прысутныя праслухалі таксама новыя вершы Леаніда Крываноса. Казімір Чарапкоўскі выказаў задавальненне, што патрапіў на такую цікавую сустрэчу.  Нагадаў ён і пра тое, што з кожным годам становіцца ўсё менш і менш ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Падагуліў актуальную размову Леанід Крыванос. Пры гэтым яшчэ раз нагадаў, што Максім Танк у сваёй творчасці вялікую ўвагу надаваў роднай мове, заклікаў захоўваць яе і шанаваць.

    

Павел Жукаў. Фота аўтара.
Источник: https://narachanka.by/kultura/darogam-maks-ma-tanka-sustrecha-z-vuchnyam-kn-g-padarunak/