Да Дня народнага адзінства

Антон Анісовіч
Да ,,Дня народнага адзінства”

З-пад калёс пара воблака белае
З шумам вырвалася. Супыніўся цягнік.
Пагранічны кантроль… Н е г а р э л а е.
Паравоз – на запраўку вадою ў тупік.

Клецк, Стаўбцы, Гродна, Бераставіца,
Слонім, Пінск, Лунінец, Ваўкавыск –
Заграніца цяпер – чужаніца.
Дэфензівай праводзіцца сыск.

Не гучыць нават родная мова,
Што ім людзі: іх быт, інтарэсы…
Прымушае рабамі быць войска Краёва,
Беларускія землі – ,,усходнія крэсы”.

Пан, асаднікі выгналі з дому,
Збожжа, лён, мяса, торф – у Варшаву.
Раздзялілі людзей і зямлю па жывому…
Па якому вы тут гаспадарыце праву?!

Паравоз даў гудок набіраючы ход,
Пара воблака выкінуў белае.
Жыла вера – ад Брэста на ўсход:
Уз’яднае народ – Н е г а р э л а е.

Сны і мары збыліся! Мільёны людзей,
Сталі дружнай сям’ёю адзінай!
Водгук тых вераснёўскія падзей
Увекавечыла святам Радзіма!