Да 30-годдзя ГА “Беларускае таварыства інвалідаў”

  

20-га снежня Мінская абласная арганізацыя ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” святкавала 30-годдзе стварэння рэспубліканскага грамадскага аб’яднання, а таксама сваёй абласной структурнай ячэйкі.

Мерапрыемства адбылося ў будынку санаторыя “Лазурный”  (пасёлак Ждановічы). Стварыць свята для інвалідаў дапамаглі Мінскі аблвыканкам і грамадскія аб’яднанні Міншчыны. З віншаваннямі і падарункамі да юбіляраў завіталі прадстаўнікі Мінскага аблвыканкама: намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  Топдэмір Вольга Уладзіміраўна, а таксама кіраўніцтва шэрагу грамадскіх аб’яднанняў Мінскай вобласці.

З нагоды свята Мінскае абласное аддзяленне інвалідаў падрыхтавала для гасцей цудоўны канцэрт, у якім выступалі пераможцы Міжнародных конкурсаў па бальных танцах сярод інвалідаў-калясачнікаў, спявалі таленавітыя выканаўцы з ліку прадстаўнікоў аддзялення.

Асабліва ўразіла ўсіх жыццялюбства і актыўнасць старшыні Мінскай абласной арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” Гарчаковай Ганны Віктараўны. Кіраўнік структурнай арганізацыі таварыства інвалідаў прыклала шмат намаганняў, каб свята адбылося. Яна і сама інвалід-калясачнік, але, гледзячы на яе, разумееш, як шмат здаровых людзей не выкарыстоўваюць у поўнай меры дадзеныя ім ад прыроды прывілеі…

На свята была запрошана і старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Быкава Святлана Анатольеўна. Ад імя пісьменнікаў Міншчыны яна павіншавала юбіляраў і зачытала падборку  віншавальных вершаў, якія напісалі паэты аддзялення да свята інвалідаў. Кожнае раённае аддзяленне інвалідаў Мінскай вобласці атрымала на памяць памятны сувенір у выглядзе прыгожай папкі з раздрукоўкай паэтычных твораў-прысвячэнняў.  Дадаткова, у якасці падарунка, старшыня пісьменніцкай арганізацыі ўручыла кіраўніку арганізацыі інвалідаў Мінскай вобласці некалькі кніг з творамі пісьменнікаў Міншчыны і кветкі.

 

А вось і тыя цудоўныя вершы-падарункі ад нас – паэтаў Мінскага абласнога аддзялення – да Дня інвалідаў!

 

Аўтар: Лілія Мялешка, г.Клецк

* * *

Двадцатым зимним светлым днём,

Порой декабрьскою прекрасной

Вы – юбиляры. И при том –

Вам 30 лет! А это – классно!

 

Вы молодцы и хороши,

И я с восторгом и волненьем

Вас поздравляю от души –

Все девятнадцать отделений!

 

* * *

Чулі шмат Вы добрых слоў,

Шмат пабачылі Вы відаў.

Сёння ж – свята ў інвалідаў:

Тры дзесяткі Вам гадоў!

 

На зямлі ніхто не госць.

Нам жыццё – як дараванне.

І няма абмежаванняў,

А магчымасці – дык ёсць.

 

Безумоўна, кожны з Вас –

Паўнапраўны член грамадства.

Каб ласкавым быў вам час!

Ды ўсім марам каб – збывацца!

 

Падае сняжок на плот.

Свеціцца на твары ўсмешка.

Дай Вам Божа, ўсіх даброт!

Ваша Лілія Мялешка!

 

Аўтар: Таццяна Цвірка, г. Клецк

Да Дня інвалідаў

 Усе пад божым небам ходзім,

З сумленнем хочам жыць у згодзе.

Ад гора-бедаў не схаваны:

У кожнага свае заганы.

Але ва ўсіх – адно жыццё!

Пярыну сцеле ці асцё…

Прыняць патрэбна, перажыць,

Змагацца, верыць  і любіць!

Хай Бог вас па жыцці вядзе,

Бо вы – абраныя з людзей!

Няхай надзея вас люляе,

І ўпусцяць вас вароты раю.

Любоўю шлях свой асвятляйце,

Усмешкай  сэрцы сагравайце!

Душы нязломнай, шчырай людзі,

Няхай ваш шлях шчаслівым будзе!

 

Аўтар: Цанунін Уладзімір, г.Вілейка

* * *

У працы трыццаць год прайшло,

Нібы ў гарачай бітве,

Бо колькі рознага было

З народам перажыта

Не вельмі радасных падзей

Адолелі нямала:

Змаганне за жыццё людзей

Здароўе адымала.

За Ваш неверагодны лёс,

Прыміце віншаванне:

Няхай у юбілей мароз

Вам размалюе ранне!

* * *

З юбілеем віншуем Вас шчыра –

Вы ўсяляеце ў душы спакой.

Дабрабыту Вам, шчасця і міру,

І здароўя для працы такой!

 

* * *

За набыццё жывых надзей

І дабрыню без меры

Паклон Вам нізкі ад людзей,

Якім далі Вы веру!

 

Аўтар: Марыя Шакун, г.Валожын

* * *

– Хто такя інваліды? –

Запытаў бабулю ўнучак, –

Гэта тыя, што без ножак

А, бывае, што без ручак,

Вось як наш сусед Даніла,

Замест ног яму – каляска?

 

– Не, дружок, не інвалід ён.

Ты запомні, калі ласка:

На вайне, дзе смерць і стогны

Ён адважным быў салдатам

І змагаўся за край родны

З ненавісным акупантам.

 

Ён герой, зрабіў што можна,

Каб аднойчы, у сорак пятым,

Дзянёк светлы пераможны

Распусціўся ў сэрцах святам.

Ды цаною дарагою

Заплаціў за перамогу,

Той асколак пад бамбёжкай

Пакалечыў яго ножкі.

 

Але людзі ёсць такія,

Злыя, сквапныя, ліхія,

Ад іх здрады, ад іх крыўды –

Дык вось гэта інваліды.

 

Аўтар:  Святлана Быкава, г.Заслаўе

 * * *

Ваша сила воли пусть примером будет

Всем здоровым телом, но безвольным людям.

Сил Вам и терпения, радости и счастья,

Взаимопонимания и людей участья:

Пусть же в сострадании бьётся чьё-то сердце…

Верой и любовью вёрсты жизни мерьте!

 

* * *

Вы пришли в это мир не случайно:

На судьбе Вашей – Божья печать.

Вы живёте здесь – это не тайна, –

Чтоб людские сердца умягчать.

 

* * *

Не смотри, что телом слаб,

Главное – совсем другое:

Телу своему – не раб,

Сила Духа – основное.

 

Воскрешение в духе

… Каждый раз умирать: до предела

Доходя, до последней черты.

Ты – не слабое, бренное тело:

Дух, душа и сознание – ты.

 

Каждый раз умирать, воскресая,

И, усилившись духом стократ,

Прикоснуться к величию рая

И с надеждой вернуться назад.

 

Эта сила надежды и веры

Повернёт Лету вечную вспять,

И, поправ смерти злую химеру,

Ты, как Феникс, воскреснешь опять.

 

Верь в себя!

 Шаг в неизвестность, в пустоту,

На сердце – лёд, в коленях – дрожь.

Дорогу выбрал ту? Не ту?

Куда в конце концов придёшь?

Шаг – и над пропастью завис…

Но что-то не даёт упасть.

За это «что-то» и держись –

В тебе есть сила, мощь и власть.

Не бойся сделать новый шаг –

Возникнет под ногою твердь.

Пусть сгинет страх, как злейший враг.

Вперёд! Назад нельзя смотреть!

Поверь в себя – и Жизни Путь

Твердыней станет под стопой.

Коль сдашься, то не обессудь –

Судьба считается с тобой.

 

Аўтар: Галіна Нупрэйчык, г.Клецк

 * * *

Нет, мир не канул в пропасть, нет!

Движенье потеряло тело…

Такой же яркий солнца свет,

И на берёзах иней белый…

Заглядывает жизнь в окно

Со всех сторон зимой и летом,

И побеждает всё равно.

Вы живы! Главное ведь – это!

 

* * *

Жизнь изменчива: то солнце, то ненастье.

И часы её куда-то всё спешат.

Относительны здоровье в ней и счастье –

Тело немощно, но мощная душа:

В испытаньях остаётся светлой, чистой

И далёкой от ненужной суеты,

И счастливой! С болью справится и выстоит.

Состраданья в ней полно и доброты.

 

* * *

Угасло зрение – не всё потеряно.

Остался мир, огромный, многогранный,

И слух как лезвие (в веках проверено),

Взамен потере вы нашли нежданно.

И ощущения, как краски радуги,

Пусть будут яркими, не угасают.

Жизнь чёрно-белая. Полоски радости

Пускай всегда её вам освещают.

Картина

Восход. Тёплый августа взгляд.

В реке – стройных ив отраженье.

И трав луговых аромат.

И аиста в небе круженье.

 

Рождается солнечный день.

В росинках – осколки радуг.

И пляшут лучи на воде.

И мир заполняет радость.

 

Бьёт жизнь родником на холсте.

Искрится огонь вдохновенья.

Цвета и оттенки все –

Как танец из света и тени.

 

Картина пленяет красой

Нездешнею, неземною.

Картину художник слепой

Прозревшей писал душою.

 

Аўтар: Дзмітрый Краскоўскі, пас.Івянец

* * *

Машыну хтосьці хоча, а не хлеба,

Шыкоўны дом і грошай шмат здабыць…

Але ж ёсць людзі, якім мала трэба:

Шчаслівымі хоць на хвіліну быць.

 

Сляпому – бачыць месяц дзе начуе,

Бязногаму – дайсці на край зямлі,

Чуць салаўя – з дзяцінства хто не чуе,

Бязрукаму – хлеб сеяць па раллі.

 

Камусьці трэба ўсё жыццё лячыцца,

Гадамі аперацыі чакаць…

Здаровым трэба мужнасці вучыцца,

Як у адчаі рук не апускаць.

 

Ды на Зямлі, вядома, вы не госці,

І Бог паслаў вас для таго сюды,

Каб між людзей, бяз крыўды і бяз злосці,

Яго любоў вы неслі праз гады.

 

Хай трыццаць год не так ужо і многа,

І аб’яднанню шмат яшчэ ісці…

Няхай шчаслівай будзе вам дарога!

Здароўя, шчасця, радасці ў жыцці!

 

Аўтар: Валянціна Гіруць-Русакевіч, г.Валожын

* * *

Асвяці, Божа, сэрцы тых,

Каму сілы даў і здароўе,

Надзялі іх цяплом дабраты,

І спагадаю, і любоўю.

 

Каб маглі на іншых зірнуць

І паважліва, і ласкава,

Дапамогі руку працягнуць

Добрым словам і добрай справай.

 

Божа любы, цярпення дай

Тым, хто сёння ў ліхой знямозе.

Прад любоўю хай нікне бяда

І растае ў душы марознасць.

 

І ў халодны снежаньскі дзень

Цеплыня ў душы пальецца,

Калі ў тых, хто побач, людзей

Дабрынёю праменяць сэрцы.

 

 Калі Усявышні даў выпрабаванні

Калі Усявышні даў выпрабаванні,

Пазбавіўшы фізічных сіл аднойчы,

Калі з каляскі, мо, зусім не ўстанеш,

Ці слых згубіў, зусім не бачаць вочы…

Ты веру не губляй у сілу волі,

У сілу духа, і надзеі, і сяброўства.

Калі ў жыцці не здашся аніколі –

Ты пераможаш, што зрадні геройству.

 

Надзеляць іншым узамен Нябёсы –

Такі, ты толькі вер, закон жыццёвы,

Запаляць зорку Таленту над лёсам,

Якая азарыць твой шлях нанова.

Ты знойдзеш справу, што па сіле будзе,

Дакажаш і сабе (найперш!), і іншым:

Такія ж, як і ўсе мы, знайце, людзі,

Ніхто ў свеце не бывае лішнім.

 

А духам вы мацней за ўсіх здаровых,

Калі сябе не страціце ў нягодах.

Надзеі, веры, перамог вам новых!

А разам лепш адолець усё заўсёды.

Вы разам у надзейным згуртаванні

Ўжо 30 год. Нямнога? Ды й нямала!

Няхай жа кожнаму яно падтрымкай стане

У цяжкасцях, як многім ужо стала.

 

Дабра, цярпення, вытрымкі вам, мілыя!

Я галаву схіляю ў паклоне

Прад вашаю душой, духоўнай сілаю

І:  так трымаць! – жадаю шчыра сёння!

 

Аўтар: Лёля Багдановічг. Барысаў

 Давайце будзем сябраваць! 
Давайце будзем сябраваць,
Вучыцца жыць, вучыцца марыць,
Адзін другому саступаць
І паважаць заўсёды старасць.

Жыццё цвярозае цаніць,
Імгненню кожнаму ўсміхацца.
Давайце будзем проста жыць
І часу ў рукі не давацца.

Грукочуць грозна перуны,
За восенню прыходзяць зімы.
Натхняюць позіркі вясны,
Складае завіруха гімны.

Цвітуць сады, спявае шпак,
Чаруе фарбамі вясёлка.
Няхай каханне грэе так,
Каб не было ніколі золка.

Жыццё даецца толькі раз.
Яно – кароткае імгненне.
Няхай заўсёды паміж нас
Жыве ўзаемаразуменне!

  Кропля пяшчоты

Што чалавеку старэнькаму трэба?
Позірк ласкавы. Лустачка хлеба.
Лепей каб мякіш, а не скарынка.
Пагаварыць з кім хоць бы хвілінку.
Супчыку міска. Кропля пяшчоты.
Нам жа таксама спатрэбяцца потым
Словы спагады, добрыя вочы…
Старасць не радасць… Ды ўсе ў яе крочым.

Шчэ на гары не свіснуў рак!

Развітвацца балюча з маладосцю —
Сыходзіць і гукаць яе дарма.
Хандра штодня наведваецца ў госці
І паратунку ад яе няма.

З люстэрка пазірае незнаёмка —
Здаецца, нават вочы не мае.
Няўмольны час нацягвае пастронкі
І на кавалкі сэрца маё рве.

Але ж душа ані не пастарэла
І з часам не згаджаецца ніяк.
І я кажу аптымістычна-смела:
«Шчэ на гары маёй не свіснуў рак!»

 

 

Вялікі ДЗЯКУЙ усім паэтам аддзялення, хто адгукнуўся, знайшоў час каб напісаць віншаванне!

 

Прэс-цэнтр МАА ГА СПБ

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.