Да 210-годдзя В.І.Дуніна-Марцінкевіча

10 лютага ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры запрасілі школьнікаў горада ў залу РЦК на літаратурную сустрэчу-знаёмства “Паклон удзячных нашчадкаў” да 210-годдзя з дня нараджэння   паэта і драматурга, рэжысёра і артыста, моцнага духам змагара за беларускую нацыянальную культуру В.І.Дуніна-Марцінкевіча.

Слынны творца 44 гады жыў і плённа працаваў на Валожыншчыне, у сваёй Малой Люцінцы, фальварку, які  ён набыў у 1840 годзе ў межавага суддзі Алойзія Сялявы. Тут, у  Люцінцы, Дунін-Марцінкевіч  заняўся тэатрам, стварыў хор і, вядома ж, шмат пісаў. Менавіта тут напісаў свае лепшыя творы, у тым ліку усім вядомыя п’есы “Сялянка” (або “Ідылія”), “Залёты”, “Пінская шляхта”, вершаваныя аповесці  і апавяданні ”Гапон”, “Вечарніцы”, “Шчадроўскія дажынкі”, “Люцынка, або Шведа на Літве” і іншыя.

Пра ўсё гэта і расказалі  школьнікам  падчас сустрэчы.  Цікава, ярка і эмацыянальна распавёў  аб першай сустрэчы пана В.Дуніна-Марцінкевіча з люцінскімі сялянкамі (паводле твора слынныга валожынскага краязнаўцы Генадзя Равінскага “Ой, рэчанька, рэчанька…”) Валерый Мазура.

Гучалі  вершаваныя радкі Беларускага Дудара і ўспаміны былога вучня яго школкі Ядвігіна Ш., якія прагучалі ў выкананні навучэнцаў Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Антона Юралевіча, Андрэя Каспяровіча і Аляксея Пінчука,  а таксама вершы Марыі Шакун і Валянціны Гіруць-Русакевіч, прысвечаныя  слаўнаму творцу-земляку.

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.