Да 125-годдзя пераезда сям’і Багдановічаў у Ніжні Ноўгарад

Паважаныя сябры!

Запрашаем

на выставу, прысвечаную 125-годдзю пераезду сям’і Багдановічаў у Ніжні Ноўгарад

 

“Новыя гарызонты”

 

Сёлета адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча, выдатнага класіка беларускай літаратуры.

12 гадоў свайго кароткага жыцця Максім Багдановіч пражыў у Ніжнім Ноўгарадзе, куды ў 1896 г. з беларускага горада Гродна пасля смерці жонкі перавёз сваю сям’ю бацька паэта Адам Ягоравіч Багдановіч. Ніжагародскі перыяд (1896–1908) – першы і самы асноўны этап у фарміраванні Максіма Багдановіча як паэта, творцы, грамадскага дзеяча.  Жыццё ў Ніжнім Ноўгарадзе для сям’і Багдановічаў стала памятным суадноснасцю да яго вядомага рускага пісьменніка М.Горкага. Адам Ягоравіч Багдановіч, ажаніўшыся  ў другі раз, узяў за жонку Аляксандру Волжыну – родную сястру першай жонкі М.Горкага Кацярыны Волжынай. А.Я.Багдановіча зблізіла з М.Горкім агульнасць літаратурных інтарэсаў. М.Горкі да апошніх гадоў свайго жыцця вельмі высока цаніў А.Я.Багдановіча як навукоўца, дапамагаў яму і ў выданні прац, і матэрыяльна.

У Ніжнім Ноўгарадзе ў Адама Ягоравіча былі сяброўскія сувязі з ніжагародскімі інтэлігентамі: з Шаляпіным ён сустракаўся ў М.Горкага і пазней напісаў успаміны. У 1902 г. Максім Багдановіч паступіў у Ніжагародскую мужчынскую гімназію, дырэктарам якой быў Сяргей Васільевіч Шчарбакоў, сябар М.Горкага. С.В.Шчарбакоў –выключны педагог і навукоўца, падтрымліваў адносіны з усімі выдатнымі людзьмі Ніжняга. Сем’і Пешкава, Багдановіча і Шчарбакова былі цесна звязаны.

На выставе прадстаўлены планшэты з Дзяржаўнага ордэна Пашаны музея А.М.Горкага ў Ніжнім Ноўгарадзе, якія распавядаюць пра  ніжагародскі перыяд і акружэнне сям’і Багдановічаў праз жыццё Максіма Горкага.

У вітрынах змешчаны матэрыялы з фонду Максіма Багдановіча і кнігі з Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія належалі сям’і Багдановічаў.

 

Выстава “Новыя гарызонты”

працуе па 26 лютага 2021

 

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а, тэл.: (017) 363 07 61, (017) 355 22 95

maksimbagdanovich@gmail.com

 

Інфармацыя прэс-службы МАА ГА СПБ