Да 110-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра ЛЯЎДАНСКАГА
Share the post "Да 110-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра ЛЯЎДАНСКАГА"
Празаік, дзіцячы пісьменнік, перакладчык – Ляўданскі Уладзімір Аляксандравіч, нарадзіўся ў вёсцы Гудавічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і батрака.
У 1930 годзе паступіў у Мінскі педагагічны тэхнікум на вячэрняе аддзяленне, адначасова працаваў карэктарам у беларускім дзяржаўным выдавецтве. Пасля службы ў Чырвонай Арміі скончыў вячэрняе аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута (1938). У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху, быў сувязным, з сакавіка 1943 года – камісар атрада «Полымя» на Міншчыне, рэдактар пухавіцкай раённай падпольнай газеты «Партизан Белоруссии». У пасляваенны час рэдагаваў пухавіцкую раённую газету «Сцяг камунізма», а затым загадваў рэдакцыяй у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1945-1949), сектарам перакладаў твораў класікаў марксізма-ленінізма Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ (1949-1963). У 1963-1969 гг. быў дырэктарам выдавецтва «Народная асвета». Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1967 года.
Літаратурную працу пачаў як перакладчык. Пераклаў аповесць А.Талстога «Хлеб», зборнікі апавяданняў Л.Талстога, І.Тургенева, М.Салтыкова-Шчадрына, асобныя творы іншых пісьменнікаў.
Сааўтар падручніка для школ дарослых «Буквар і першая кніга для чытання» (1947, 4 выд.).
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі, “Знакам Пашаны”, медалямі.
Інфармацыя прэс-службы МАА ГА СПБ