Да 100-годдзя з дня нараджэння Івана МЕЛЕЖА

Нарадзіўся Іван Мележ 8 лютага 1921 года ў вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці, якую ён так часта потым успамінаў у сваіх мастацкіх і публіцыстычных творах.   Ён быў не толькі выдатным пісьменнікам, Іван паўлавіч актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Ён быў старшынёй праўлення Беларускага аддзялення таварыства «Беларусь-Францыя», старшынёй Беларускага камітэта абароны міру, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР у 1967-1976 гадах. На працягу многіх гадоў Іван Мележ працаваў сакратаром, а затым намеснікам старшыні праўлення рэспубліканскага Саюза пісьменнікаў.

За вялікія дасягненні ў развіцці беларускай літаратуры Івану Паўлавічу Мележу ў 1972 годзе прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка Беларусі. Заслугі Мележа былі адзначаны шматлікімі ордэнамі і медалямі, а таксама Ленінскай прэміяй і Дзяржаўнай прэміяй Беларусі. Нягледзячы на высокія ўзнагароды, пісьменнік заставаўся сціплым, нават сарамлівым чалавекам. У асяроддзі пісьменнікаў Іван Мележ лічыўся ідэальным суразмоўцам, таму што ён ўмеў слухаць. Мележ ніколі не перапыняў суразмоўцу нават тады, калі быў нязгодны. Зрабіць жа заўвагу пісьменнік не жадаў, а можа і саромеўся… Сам жа Іван Паўлавіч вёў гутаркі спакойна, разважліва, аргументавана, нібы ўзважваючы кожнае сваё слова, кожную думку. Таму ўсе, хто хоць раз сустракаўся на жыццёвым шляху з Мележам,  бязмерна даражылі яго словам.

Памёр Іван Паўлавіч Мележ ў 1976 годзе ва ўзросце 55 гадоў. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Хойніках, гарадскім пасёлку Лельчыцы. У Мінску на доме №7 па вуліцы Янкі Купалы, дзе жыў пісьменнік, устаноўлена мемарыяльная дошка. Імя пісьменніка таксама прысвоена бібліятэцы №2 горада Гомеля, гомельскай Беларуска-славянскай гімназіі №36, Мазырскаму драматычнаму тэатру. У 1980 годзе ўстаноўлена Літаратурная прэмія імя Івана Мележа.

Інфармацыя прэс-службы МАА ГА СПБ