Да 100-годдзя Васіля Налецкага. Сустрэча ў Валожыне

Да 100-годдзя Васіля Налецкага. Сустрэча ў Валожыне

14 снежня бягучага года ў гасцёўні народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” удзельнікі гэтай творчай суполкі ладзілі пазнавальна-ўшанавальную сустрэчу “Ракаўскі летапісец” –  да 100-годдзя з дня нараджэння нястомнага краязнаўцы, настаўніка,   адданага сына роднай  старонкі, творчага нераўнадушнага чалавека Васіля Пятровіча Налецкага. На пачатку мерапрыемства   запалілі свечку ля яго партрэта і  стоячы ўшанавалі светлую памяць слаўнага земляка.  Вядучыя –  Валянціна Гіруць-Русакевіч і Святлана Журавец – пазнаёмілі прысутных з біяграфічнымі звесткамі, расказалі аб вялікай краязнаўчай дзейнасці Васіля Пятровіча. А тыя, хто ведаў і памятае яго, як, напрыклад , Марыя Антонаўна Шакун, падзяліліся сваімі ўспамінамі аб незабываемых сустрэчах з гэтым неардынарным чалавекам, на прыкладзе жыцця якога і сёння можна (і трэба!) вучыцца пазнаваць і шанаваць родную спадчыну.

Прэс-служба Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»