Цімкавіцкая вандроўка

Цімкавіцкая вандроўка

26 жніўня кіраўніцтва Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі наведала літаратурныя мясціны Капыльшчыны. Падчас паездкі старшыня аддзялення Леанід Крыванос і яго намесніца Ірына Карнаухава прайшліся па Алеі пісьменнікаў, якая знаходзіцца ў раённым цэнтры. Яе адметная рыса — знакі ў выглядзе ўсіх літар беларускага алфавіта. Пасля чаго былі запрошаны на экскурсію ў літаратурны музей імя Кузьмы Чорнага ў Цімкавічы, дзе прайшло знаёмства з гісторыяй жыцця вядомага беларускага пісьменніка з трагічным лёсам. З вуснаў музейных супрацоўнікаў яны пачулі некаторыя малавядомыя звесткі аб ім. Кузьма Чорны быў сапраўдным патрыётам бацькаўшчыны, добразычлівым у адносінах да землякоў, адказным у літаратурнай дзейнасці.

Гэта паездка стала магчымай, дзякуючы намаганням абласнога выканаўчага камітэта, які зладзіў прэс-тур для журналістаў і пісьменнікаў Міншчыны ў рамках культурна-спартыўнага фестывалю “Вытокі”.

 

Прэс-служба МАА СПБ