Час для добрай кнігі

Лета — гэта час карыснага адпачынку, якія цяжка сабе прадставіць без добрых кніг. Рэспубліканская акцыя «Лета з добрай кнігай», якая ўжо другі год падарожнічае па нашай краіне, спрыяе далучэннню маладога пакалення да літаратурных скарбаў Беларусі. Бібліятэкі, аздараўленчыя летнікі і цэнтры творчасці становяцца пляцоўкамі для прэзентацый новых кніг ісустрэч з дзіцячымі пісьменнікамі.

Шчыруюць, папулярызуючы сучасную беларускую дзіцячую літаратуру, і члены Мінскага абласнога аддзялення ГУ «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Важкі ўнёсак у гэту справу зрабіла Святлана Быкава, якая ў чэрвені правяла мерапрыемствы з удзелам дзяцей прышкольных летнікаў у аграгарадку Чурылавічы, Мачулішчах, Пятрышках і Астрашыцкім Гарадку, а ў г. Барысаў змагла далучыцца да інсцэніроўкі ўласнай казкі «Прыгоды Сонечнага Зайчыка», зробленай сіламі дзяцей, супрацоўнікаў Палацу культуры і раённай бібліятэкі.DSC00766DSCN1420

Плённа працуюць з дзіцячай аўдыторыяй і іншыя члены нашага аддзялення: Уладзімір Цанунін, Віктар Кажура, Лілія Мялешка, Валянціна ГіруцьРусакевіч.

Бажэна Ганушкіна

 

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.