Чарговая публікацыя твораў Марыі Кобец у В’етнаме

Чарговую прыемную вестку аб публікацыі вершаў у Паўднёва-Усходняй Азіяцкай краіне атрымала напярэдадні Марыя Кобец. Нізка вершаў паэтэсы ў перакладзе на в’етнамскую мову Май Ван Фанам размешчана ў літаратурным часопісе Cua Bien (“Марскія вароты”) Асацыяцыі пісьменнікаў В’етнама, які пачынаючы з 1966 года рыхтуецца і выдаецца ў горадзе Хайфонг. Менавіта ў гэтым горадзе жыве і працуе перакладчык, які парупіўся над перастварэннем твораў беларускай паэтэсы.
Май Ван Фан нарадзіўся ў 1955 годзе ў Кімшоне, правінцыі Ніньбінь у дэльце Чырвонай ракі ў паўночнай частцы В’етнама. У цяперашні час пражывае і працуе ў горадзе Хайфон. Уладальнік шэрагу в’етнамскіх і міжнародных літаратурных прэмій, у тым ліку прэміі Асацыяцыі пісьменнікаў В’етнама ў 2010 годзе і Літаратурную прэміі Шыкада ў Швецыі ў 2017 годзе. Аўтар 16-ці кніг вершаў і кнігі «Крытыка – нарысы» у В’етнаме. 15 яго паэтычных кніг выдадзены і выпушчаны ў замежных краінах і ў сетцы распаўсюду кніг Amazon. Вершы Май Ван Фана публікаваліся на старонках газет і часопісаў многіх краін: Швецыі, Новай Зеландыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Аўстраліі, Турцыі, Румыніі, Узбекістана, Індыі, Паўднёвай Карэі, Ганконга, Інданезіі, Тайланда, арабскіх краінаў… Творы Май Ван Фана перакладзены на 25 моў, у тым ліку: англійскую, французскую, рускую, іспанскую, нямецкую, шведскую, нідэрлансдскую, албанскую, сербскую, македонскую, чарнагорскую, славацкую, румынскую, турэцкую, узбекскую, казахскую, арабскую, кітайскую, японскую, карэйскую, інданезійскую, тайскую, непальскую, хіндзі і бенгальскую (Індыя).

Мінскае абласное аддзяленне ГА СПБ