Запісы катэгорыі: Навіны

Вучыцца на літаратараў

2_12Вочна-завочная школа для дзяцей «Са-творчасць» працуе пры Мінскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі. На першыя заняткі ў Мінску сабраліся дзеці з розных раёнаў вобласці, якія з задавальненнем пішуць не толькі школьныя сачыненні, але і выказваюць свае думкі ў вершаванай ці празаічнай форме.

Шукаем таленты!

22 сакавіка пры Мінскім абласным аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” пачала сваю працу вочна-завочная школа “СА-ТВОРЧАСЦЬ”, галоўная задача якой – аб’яднаць таленавітую вучнёўскую моладзь і навучыць прафесійна карыстацца словам. На першую сустрэчу прыехалі юнакі і дзяўчаты з Крупскага, Валожынскага і Заслаўскага раёнаў.

Намеснік старшыні аддзялення Ірына Карнаухава распавяла пра план работы школы на 2016 год, адзначыўшы, што “кожны пісьменнік заўсёды адчувае сябе таксама маладым, бо ён вучыцца праз усё жыццё”. Ірына Аляксандраўна паведаміла, што дадзеная школа стане своеасаблівай пляцоўкай для творчага сталення, месцам цікавых знаёмстваў і сустрэч, а для некаторых – і першым крокам да прафесіі. Анансавала яна і выхад штогадовага альманаха дзіцячай творчасці пры Мінскім абласным аддзяленні СПБ.

Клуб «Са-творчасць» распачынае сваю работу

Згодна з планам работы Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» на 2016 год на вясенніх канікулах распачынае сваю дзейнасць вочна-завочны клуб для школьнай моладзі «Са-творчасць».

Першая сустрэча адбудзецца 22 сакавіка бягучага года ў 11.00 па адрасе: г. Мінск, пл. Свабоды, 13, актавая зала.

Запрашаем да ўдзелу ў мерапрыемствах вучняў 6-11 класаў (паэтаў і празаікаў), а таксама пісьменнікаў аддзялення, якім будзе цікава далучыцца да выхавання сваіх пераемнікаў.

З пытаннямі па дзейнасці клуба можна звяртацца па тэлефоне 8017-327-08-60.