Запісы катэгорыі: Навіны

«КАЛІ БЯРЭШСЯ ЗА ПЯРО…»

Сусвет і розум чалавечы

Новы зборнік паэзіі пад назвай “Калі бярэшся за пяро” – плён творчай працы 77 аўтараў з 22 раёнаў Міншчыны. Кніга, напоўненая пранікнёнымі радкамі, – жывымі пачуццямі і філасофскімі разважаннямі – сапраўдны апафеоз лепшага чалавечага слова, упрыгожанага дакладнай рыфмай.
Прывабна аформленае выданне – своеасаблівы вынік пятнаццацігадовай дзейнасці клуба народных паэтаў і кампазітараў “Жывіца”, створанага пры Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці.

Маладыя аўтары Беларусі і Расіі ўзнагароджаны Саюзнай дзяржавай

Колькі б літаратурных конкурсаў ні было, іх ўсё роўна будзе мала, бо кожны з іх выконвае пачэсную місію — стымуляваць развіццё літаратуры, а дасягнуць тут хоць прывіднага ідэалу, напэўна, немагчыма. У нашым выпадку гаворка ідзе пра стымуляванне імпэту маладых літаратараў: конкурс Саюзнай дзяржавы «Мост дружбы» 7 снежня агучыў імёны пераможцаў — аўтараў найлепшых са ста пяцідзесяці празаічных твораў, дасланых на конкурс.

ВАМ — ТВОРЧАЕ ЗАДАННЕ

Творы беларускіх і рускіх класікаў, правілы абедзвюх моў вывучаюцца на занятках у школе. Вучні могуць на «выдатна» засвоіць граматыку ды пунктуацыю, лёгка адрозніць ямб ад анапесту, аповесць — ад апавядання, але ці здолее школьная праграма выгадаваць наступнага Багдановіча?

Школа «Са-Творчасць»

????????????????????????????27 октября 2016. Минское областное отделение Союза писателей Республики Беларусь проводило учебу молодых поэтов-учащихся школ. Отрадно было видеть одухотворенные лица молодых ребят, которые, не обращая внимание на ужасную погоду в тот день, приехали из разных мест, чтобы прикоснуться к таинствам тяжелейшего, но и увлекательнейшего дела — к поэтическому творчеству. Наш разговор шел о судьбах русских писателей и поэтов, об ответственности, которая ложится на плечи тех, кто решается совершить «езду в незнаемое». Хочется верить в успех, т.к. наставниками ребят являются такие талантливые и неравнодушные к жизни люди, как поэтессы Ирина Карнаухова, Бажена Матюк и журналист Татьяна Яковлевич.

????????????????????????????

Сергей Карпушин

Урокі творчай школы

2016-09-01_14-21-03.png (2)Тых, хто хоча паспрабаваць сябе ў літаратуры, хто хоча ствараць вартыя мастацкія і паэтычныя творы, у сучасным грамадстве нямала. Але атрымліваецца не заўсёды, бо бракуе звычайнай творчай базы, ведаў і разумення працэсу.

Таму сёлета ў сакавіку пры Мінскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі была арганізавана школа для дзяцей «Са-Творчасць», якую наведваюць 48 вучняў з розных раёнаў Міншчыны.

У жыцці патрэбна ўсё паспець…

DSCN5647Канікулы – пара адпачынку для школьнікаў. Шмат чаго можна паспець зрабіць за летнія цудоўныя месяцы. Вось і ўдзельнікі літаратурнага клуба «Ізяслаўцы», які створаны пры Заслаўскай гімназіі, не марнуюць час: яны паспяваюць не толькі адпачыць на рэчцы, возеры, у бабулі з дзядулем, але і заняцца любімай справай – творчасцю. 7 ліпеня ўдзельнікі клуба Скальская Ліза, Валовіч Кацярына і Жыдовіч Яўгенія разам са старшынёй клуба «Ізяслаўцы» паэткай Святланай Быкавай прысутнічалі на занятках паэтычнага аддзялення вочна-завочнай школы для моладзі «Са-Творчасць».