Запісы катэгорыі: Сусветная літаратура

Паэт, які пры жыцці атрымаў любоў народа

У кожнага народа ёсць свой Пясняр. Незалежна ад афіцыйных званняў, ён годна нясе імя Народнага Паэта. У беларусаў — Купала. У азербайджанцаў — Бахціяр Вагабзадэ. Будучы паэт нарадзіўся 16 жніўня 1925 года ў сям’і рабочага. У 1942 годзе паступіў на філалагічны факультэт Бакінскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Падчас навучання быў адным самых актыўных сяброў літаратурнага гуртка, якім кіраваў выбітны творца і педагог Мір Джалал Пашаеў. Першая публікацыя Бахціяра Вагабзадэ выйшла ў 1943 годзе ў азербайджанскай «Літаратурнай газеце». У 1945-м, яшчэ студэнтам, ён быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Азербайджана па рэкамендацыі яго старшыні — Самеда Вургуна. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1947 годзе паступіў у аспірантуру. З 1948-га выходзяць яго кнігі: «Мае сябры», «Вясна», «Спеў сяброўства» і інш. Напісаная ў 1959 годзе паэма «Гюлістан», прысвечаная трагедыі падзеленага на часткі роднага краю, прынесла яму сусветную славу. Пасля гэтага яго пачалі пераследваць і звольнілі з універсітэта, дзе ён выкладаў. Два гады ён не працаваў. Гейдар Аліеў, стаўшы першым сакратаром ЦК КП Азербайджанскай ССР, дапамог паэту вярнуцца ў родны ўніверсітэт. Нягледзячы на загад з Масквы пра фізічнае знішчэнне паэта, Гейдар Аліеў заўжды апекаваўся ім.

 

«Созвучие»: интернет-дружба литератур и народов

На портале Издательского дома «Звязда» прочно прописалась виртуальная площадка, соединяющая между собой литературы стран Содружества Независимых Государств

Сегодняшнее состояние литературно-художественной периодической печати требует от издателей и учредителей вести активный поиск новых читателей, новых потребителей информации. Уже давно в прошлом остались времена, когда, к примеру, журналы «Новый мир», «Дружба народов», «Знамя», «Иностранная литература» выходили миллионными тиражами. И у белорусских литературно-художественных изданий («Нёман», «Полымя», «Маладосць», «Крыніца») тиражи были в десятки раз больше нынешних. Один из путей поиска читателя — выход в интернет-пространство.