Запісы катэгорыі: Нашы аўтары

Віншуем нашых паважаных мужчын!

Шчыра віншуем з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Жадаем усім вам настойлівасці ў дасягненні пастаўленых мэтаў, нязломнасці перад цяжкасцямі сучаснага жыцця, імкнення да прафесійнага майстэрства.

Няхай ваша творчасць нясе чытачам ідэалы міру, трываласці, мужнасці і патрыятызму!

Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Гэтым лютаўскім днём адметным,

Пэўна, ў кожнай нашай жанчыны

Асаблівая ёсць прычына

Пажадаць долі добрай, светлай

Нашым мужным, адважным, верным,

Што гісторыяй усёй праверана,

Бацьку, мужу, і брату, і сыну –

Усім сваім дарагім мужчынам.

І сягоння вітаць мы рады

З вашым, любыя нашы, святам –

Слаўным Днём абаронцаў Айчыны!

Хай не будзе для слёз прычны

Ні ў дзяцей, ні у маці, жонкі,

Ні ва ўсёй нашай роднай старонкі.

Каб не гінулі больш салдаты,

Каб вярталіся ўсе дахаты,

Доўг аддаўшы сваёй Айчыне,

Нашы хлопцы, нашы мужчыны!

Мірным каб было наша неба,

Пахлі рукі не порахам – хлебам!

Хай жа сонейка ясна свеціць,

І пяюць, і смяюцца дзеці,

Толькі радасць прыходзіць у хаты —

Бацьку, мужу, сыночку, брату,

І сябрам, якіх у нас багата,

Так жадаюць жанчыны.

Са святам!

Валянціна Гіруць-Русакевіч, г.Валожын

 

Колькі слоў пра Зіновія Прыгодзіча

Духоўнасць, маральнасць — першасныя

Адзін з герояў Зіновія Прыгодзіча, яго суразмоўца па кнізе дыялогаў «Постаці», сказаў: «Духоўнасць, маральнасць — аснова прафесіяналізму…» Чытаючы кнігі вядомага ў краіне публіцыста, празаіка, паэта, журналіста, які аддаў частку свайго жыцця і «Звяздзе», і газеце «СБ. Беларусь сегодня» (быў у «Советской Белоруссии» галоўным рэдактарам), пераконваешся, што Зіновій Кірылавіч — шукальнік у людзях якраз найперш духоўнасці, маральнасці. За знешняй някідкасцю мастацкіх вобразаў і сімвалаў, якія дапамагаюць пісьменніку рабіць яго тэксты прыцягальнымі, хаваецца цеплыня, шчодрасць думак, рэльефнасць дабрыні і спагады, без якіх і свет не цікавы нават самымі каляровымі сваімі праявамі.

Зіновій Прыгодзіч пра майстэрства публіцыстыкі

Цікавы пісьменнік, выдатны журналіст, галоўны рэдактар часопіса «Гаспадыня». Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. Што яшчэ можна дадаць? На сёння толькі адно: лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Гэтую прэстыжную дзяржаўную адзнаку Зіновію Прыгодзічу прынесла публіцыстыка, выдадзеная асобнай кнігай пад назвай «Постаці: з цэлым народам гутарку весці…». А «ЛіМ» прапануе сваім чытачам гутарку з аўтарам, знаёмства з не менш адмысловай асобай, чым самі героі зборніка.