Запісы катэгорыі: Давайце пазнаёмімся

Давайце пазнаёмімся: Аркадзь Жураўлёў

Port21 018

ЖУРАЎЛЁЎ АРКАДЗЬ ТРАФІМАВІЧ  нарадзіўся  13 верасня 1955 года ў вёсцы Гарані Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Вішнеўскую сярэднюю школу  (1972г.), тэхнічнае вучылішча і факультэт журналістыкі  Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У.І.Леніна (1981). Служыў у Савецкай Арміі.

Давайце пазнаёмімся: Лёля Багдановіч

MQ5WB8DgRAw

Лёля Багдановіч нарадзілася ў весцы Градзянка Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Пасля школы скончыла Маладзечанскі палітэхнікум. Працавала ў лабараторыі Асіповіцкага камбіната хлебапрадуктаў і ў лабараторыі Асіповіцкага завода аўтаагрэгатаў. Пісаць па-сапраўднаму пачала ў сталым узросце.

Давайце пазнаёмімся: Лілія Мялешка

Ashampoo_Snap_2015.07.24_13h39m32s_001_

Лілія Мялешка нарадзілася ў Клецку ў 1948 годзе. Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (іспанская і англійская мовы). Працавала ў Клецкім ПТВ-206, сярэдняй школе №1, Клецкім раённым камітэце прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі (старшыня). Пераможца абласнога конкурсу «Настаўнік года–1992». Выдатнік народнай адукацыі Беларусі.

Давайце пазнаёмімся: Святлана Быкава

IMG_1482

Быкава Святлана Анатольеўна нарадзілася ў 1962 годзе ў горадзе Заслаўі Мінскага раёна. Скончыла планава-эканамічны факультэт БДІНГ імя У.Куйбышава (зараз Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт). Працавала на прадпрыемствах і ва ўстановах роднага горада па эканамічных  спецыяльнасцях (Заслаўская карданажна-паліграфічная фабрыка, Заслаўскі гарвыканкам, Дзяржаўная падатковая інспекцыя па горадзе Заслаўі).

Давайце пазнаёмімся: Віктар Кажура

Кажуро Виктор

Нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Краўчонкі на Вілейшчыне. Пасля заканчэння Карпавіцкай сярэдняй школы паступіў на філалагічны факультэт МДПІ імя Горкага. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школах горада і раёна, дырэктарам Забарскай васьмігадовай школы. На сённяшні дзень – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Вілейскай гімназіі №2.

Давайце пазнаёмімся: Людміла Круглік

круглик

 

Людмила Круглик родилаcь в Несвиже Минской области. Окончила филологический факультет Брестского педагогического института. Несколько лет жила за границей и в России. В настоящее время работает в гимназии города Дзержинска.

Давайце пазнаёмімся: Галіна Мароз

Мороз

Нарадзілася ў 1959 годзе ў вёсцы Ракаўцы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Вершы пачала пісаць са школьнага ўзросту. Друкавалася спачатку ў раённай газеце, а потым у абласных і некаторых рэспубліканскіх часопісах.

Давайце пазнаёмімся: Валянціна Гіруць-Русакевіч

girb1-2013-03-06-06-13

 

Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч (18.10.1953 г.н.) — член Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»  (1998 г.),  з 2004 года — кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага Цэнтра культуры.

Давайце пазнаёмімся: Рагнед Малахоўскі

ragned

Малаховский Рагнед Юрьевич окончил факультет финансов и банковского дела Белорусского государственного экономического университета и Институт государственной службы Академии управления при Президенте Республики Беларусь.  Работал на руководящих должностях в литературных журналах «Полымя», «Маладосць», «Бярозка».