Катэгорыя: Літаратурны марафон “Званоў перазвон”

Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Тамара БЯРЭЗІНА. Хатынь

Гучыць жалобны ціхі звон Пад купалам нябёснай сіні, Як жорсткім ворагам праклён, Як памяць жыхарам Хатыні. Па тых, хто некалі тут жыў Бязмерны боль сціскае грудзі. І плачуць хмурныя дажджы, Што тут жыцця зусім не будзе. Жалобны, сумны, востры звон Разнось далёка, вольны вецер, Хай напамінам будзе ён, Што мір

Чытаць далей

Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Алена РАЗУМОЎСКАЯ. Прыязджайце нізка пакланіцца

Кадр 1 Нялёгка пачынаць свой аповед-успамін. Рука пачынае дрыжаць, не ўтрымаць спакойна пальцы на клавіатуры.1987 год.Мне чатырнаццаць. Я вучуся ў сёмым класе.Зранку ў школе навіна – ў суботу едзем на экскурсію ў Хатынь.Гэта другая экскурсійная паездка нашага класа.Першая была ў Вялікі тэатр оперы і балета ў Мінску і музей Вялікай

Чытаць далей

Литературный марафон к 80-летию Хатыньской трагедии «Званоў перазвон». Славомир ДАРГЕЛЬ. Мы – с деревни сожжённой

Нас закрыли в сарае И никак не спастись. Огонь жжёт и пылает. Очень хочется жить! Полыхает деревня, В небо тянется дым. Нет в огне нам спасенья, Мы живые горим. Чёрный дым над деревней Устремляется ввысь, На нас рушатся стены. Обрывается жизнь. Все с деревней сожжённой Поднялись к небесам. Наши муки

Чытаць далей

Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Васіль ЦІШКЕВІЧ. Сястра Хатынi

23 лютага споўнілася 80 гадоў таму, як нямецка-фашысцкія акупанты знiшчылi вёску Пераходы i яе жыхароў. Восенню 1942 года ў бai з карнiкамi на лясной дарозе Шышчыцы – Aciпoвiчы, памiж вёскамi Фадзееўка i Жылiн Брод, партызаны знiшчылi калону машын i матацыклаў, звыш 50 фашыстаў. 27 кастрычнiка 1942 года акупанты спалiлi Жылiн

Чытаць далей

Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Зінаіда ГАСЦІЛОВІЧ. Спаленая вёска

Па-над спаленай вёскай закружылі буслы, Па-над спаленай вёскай не змаўкаюць званы. У рамонках бялюткіх расцвіла сенажаць, Ля падмуркаў бетонных тры бярозкі стаяць. Тры бярозкі схілілі верхавіны свае: Ім чацвёртай сяброўкі на зямлі не стае. І над спаленай вёскай анямелі буслы… Не званіце, званы! Не званіце, званы! У глыбокім маўчанні ляцяць,

Чытаць далей

Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Наталля ЖЫЗНЕЎСКАЯ. Памяць Хатыні

Памяць Хатыні гучаць будзе вечна Ў сэрцах людзей беларускай зямлі Жорсткай трагедыяй, бесчалавечнай, Сцежкі напоўнены жалю слязьмі. Мірную вёску агнём праглынула, Знішчыла хаты, адрыну з людзьмі. Дзікая зграя, што болю не чула, Карнікаў лютых фашысцкай чумы. Толькі званы па самотнай Хатыні, Скардзяцца з заклікам сэрцам жывых: Не забывайцеся, людзі, гадзіны

Чытаць далей

Литературный марафон к 80-летию Хатыньской трагедии «Званоў перазвон». Ирина КАРНАУХОВА. Перезвон Хатыней

На площади костёр Горит из книг. И ждёт ладья Харона. Безумный слышен ор: Бумагу жадно ест огонь драконий. Здесь лицемерно лгут, Свободу обещая в кущах рая. Но «там, где книги жгут, Там и людей потом в огонь бросают» *. В иллюзиях в плену – О превосходстве нации с гордыней… А

Чытаць далей

Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Наталля ЖЫЛЕВІЧ. Вогненная споведзь

Здаецца, учора быў дзень, былі справы, А сёння – сагналі у свіран, нібы для забавы. Чужая гаворка нам, як “гергатанне”… Надзею губляем мы на ратаванне. Старыя і дзеці… Засовы закрыты І полымем жудасным свіран спавіты…. Жанчыны галосяць… Старыя прыселі… А там, у куточку, так жаласна пелі… Крычаць, лемантуюць, грукочуць у

Чытаць далей

Літаратурны марафон да 80-годдзя Хатынскай трагедыі «Званоў перазвон». Уладзімір ЦАЦУНІН. Лысая Гара

Пажарам разліваецца зара, Ірве тумана саван нетрывалы Ў кутку, дзе вёска Лысая Гара Над рэчкай Басяй у садах стаяла. Гарыць пад сонцам слёзамі расы Мурог лугоў над велічным спакоем. Застылі моўчкі навакол лясы, Нібыта ў вечнай варце над ракою. Па хмызняку дарога, нібы роў, Паўзе ўгару ад броду да крыніцы.

Чытаць далей