Катэгорыя: Наша творчасць

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Галіна Мароз

Галіна МАРОЗ РОДНЕНЬКАЯ МОВА Родненькая мова, ты – душы святло, Цвердая аснова, моцнае крыло. Цеплыня – зiмою, радасць – у журбе, Будзь заўжды са мною – памру без цябе. Ты – ля ганка кветнік і вясёлкі блік, Абрус–вышыванка, з абраза ручнiк. Ты – блiнцы ў печы, кросны ля сцяны, Казка

Чытаць далей

Чарговая публікацыя твораў Марыі Кобец у В’етнаме

Чарговую прыемную вестку аб публікацыі вершаў у Паўднёва-Усходняй Азіяцкай краіне атрымала напярэдадні Марыя Кобец. Нізка вершаў паэтэсы ў перакладзе на в’етнамскую мову Май Ван Фанам размешчана ў літаратурным часопісе Cua Bien (“Марскія вароты”) Асацыяцыі пісьменнікаў В’етнама, які пачынаючы з 1966 года рыхтуецца і выдаецца ў горадзе Хайфонг. Менавіта ў гэтым

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Алена Стэльмах

Алена СТЭЛЬМАХ Гульня слоў Слова – нібыта пушынка, Лёгкі, свавольны вецер, Слова – вясна, аблачынка, Лёгка ўладарыць у свеце. Вылеціць птушкай крылатай – Усцешыцца плён ад палёту. Словейка спешчана ласкай – Безліч стракатых дабротаў! Нават адзін пестуночак, Сказаны добрай хвілінай, Слоўца-свяцень, галубочак Душу аздобіць малінай. Дробязь, з кіпцюр, нягеглае, Ці

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Дзмітрый Краскоўскі

Дзмітрый КРАСКОЎСКІ Максіму Багдановічу Гляджу на Млечны шлях, на россып зорак, Абрысы бору спяць у цішыні І прахалодай ахінае золак, Венера-зорка ззяе ў вышыні. Пісалі пра прыроду ўсе паэты, Ды ён – з вялікай літары Паэт! Вякі мінуць, а застанецца гэты, Максіма Багдановіча, сюжэт. Хоць маладым сышоў ад нас у

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Марыя Шакун

Марыя ШАКУН СЛОВА Паміж першым словам і апошнім Пралягае цэлае жыццё. Выказаць любое пачуццё Можна словам добрым і прыгожым. Мова наша – божы падарунак, Мова наша ад дзядоў, матуль, Як святыню ты яе шануй, Гэты дар, і скарб, і паратунак. Слова кожнае – душы крупінка, Слова сказанае – не вярнуць,

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Марыя Кобец

Марыя КОБЕЦ ДА ПАЭЗІІ… Пагібель?.. Надзея?.. Збавенне?.. Нязграбная ноша?.. Ці крыж? Ратуеш, ці дорыш сцаленне? Знішчаеш, узносячы ўвысь? Вясны гаманкой захапленне! Бурлівы, няўрымслівы плёс! Любоў… да шаленства, ўтрапення! Нянавісць… да ўедлівых слёз! Самоты, журбы паланенне! І радасць… з ударам пад дых! І Веры Святой наталенне! І споведзь, І каянне ўслых!

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Фёдар Гурыновіч

Фёдар ГУРЫНОВІЧ ПРЫЗНАННЕ За прасёлкам – далячынь, А за ёю – даль другая. З дубальтоўкай на плячы Цэлы дзень хаджу кругамі. То лагчына, то загіб Некай сцежкі раўнадушнай. Хоць нічога не згубіў, А вышукваць нешта мушу. Не, не зайчыка, найперш – Я прызнаюся вам шчыра – Проста верш, шукаю верш

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Марыя Шэбанец

Марыя ШЭБАНЕЦ ДРУГАСНАЕ СТВАРЭННЕ Дзіця маёй тугі, маё стварэнне Шукае выйсця ў словах і радках, Прымервае музычнае адзенне, Крывым малюнкам узнаўляе шлях. Калі пашчасціць з часам ды цярпеннем Нарэшце ўвасобіцца ў руках. Глядзець з паліцы будзе ў задуменні Праз плеўку пылу на пустых вачах. О, каб знайшоўся той вар’ят-вучоны Ці

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Віктар Кажура

ВІКТАР КАЖУРА ПОСТАЦІ… ДЗЕІ… СЛАВА… І ПАМЯЦЬ… *** Ад Ізяслава, Ефрасінні і Кірылы – Скарына, Будны, Цяпінскі, Зізаній – Асветнікі збудзілі край панылы: Народ і край наш Словам сагравалі. МАКСІМ БАГДАНОВІЧ Маўчанне… Ціхае дыханне… Агонь надзеі цепліцца яшчэ… Кароткі ўздых, як прывід развітання, Сарвецца з вуснаў – памяць апячэ. І

Чытаць далей

Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Аляксандр Быкаў

Аляксандр БЫКАЎ ПАЧАТАК За плугам пахадзіць калі — Яно патрэбна, Бо пачынаецца з раллі Наш шлях да неба. Ці ранак выбухне наўсцяж, Ці вечар ляжа — Зямны заўжды пачатак наш, І доля наша. І ўшчэнт душу хоць пакрышы, Ды азірніся: Да неба цягнуцца крыжы, І тлее прысак. І недзе там,

Чытаць далей