Запісы катэгорыі: Публіцыстыка

М. Кенька. Літаратурныя сувязі

Мастацкая літаратура любога народа не можа развівацца ізалявана. У розных краінах свету літаратурная творчасць працякае па-свойму, у адпаведнасці з гістарычнымі, культурнымі, псіхалагічнымі асаблівасцямі народа. У адных краінах літаратура ўжо выйшла на новыя рубяжы, выявіла нешта наватарскае, перадавое, у другіх яна адстае, топчацца на месцы, паўтарае саму сябе. Менш развітым літаратурам даводзіцца падцягвацца, пераймаць вопыт, засвойваць новае. Літаратурны працэс у яго гістарычным абсягу — гэта пастаянная змена метадаў, напрамкаў, з’яўленне новых плыняў, абнаўленне стылю, формы і зместу твораў. Утварыўшыся недзе ў адной краіне, новае паступова пачынае развівацца ў другой, трэцяй, ахоплівае ўсё новыя краіны, рэгіёны, кантыненты. Бывае і так, што пераймаецца далёка не самае лепшае: творы, якія могуць дэстабілізаваць становішча ў краіне, садзейнічаць абуджэнню расавай, рэлігійнай, нацыянальнай варожасці, пашырэнню нянавісці, безгустоў’я, нізкапробшчыны, амаралізму ў грамадстве. У тых краінах, якія дбаюць пра выхаванне насельніцтва ў духу здаровай маралі, высокіх агульначалавечых каштоўнасцей, такой літаратуры ставіцца заслона. Цэнзура ў такіх выпадках патрэбна, яна не павінна звязвацца з абаронай правоў чалавека, гэта абарона права народа на незалежнасць. Нельга навязваць іншым народам свае погляды на дзяржаўны лад, веру, мараль. Так сумнавядомая публіцыстычная кніга Гітлера «Мая барацьба», у якой выкладзены ідэі шавінізму, пасля вайны не выдаецца нават у Германіі. Вядомыя выпадкі асуджэння на міжнародным узроўні твораў, якія зневажаюць рэлігійныя пачуцці: «Сатанінскія вершы» Салмана Рушдзі і «Код да Вінчы» Д. Браўна — пацвярджаюць гэта.

Б. Зубкоўскі. Незабыўны парад. Дзве кантрамаркі

НЕЗАБЫЎНЫ ПАРАД

 Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, былы камандзір узвода разведчыкаў 347-й Бабаруйскай дывізіі Б.М. Прасвірын не раз хадзіў за “языком”, прабіраючыся ў варожыя траншэі ў слоту, і ў прадуху, і ў ноч маладзіка.

Разведка боем, рэйды па тылах праціўніка, удзел у знішчэнні фашысцкіх прыхвасняў – усё гэта захаваў час у лабірынтах памяці ветэрана, жыхара горада Марьіна Горка, падпалкоўніка ў адстаўцы Барыса Мікалаевіча Прасвірына.На фронце ён быў з 1943 года. Ачышчаў ад фашысцкай набрыдзі Арлоўскую, Бранскую,Магілёўскую, Мінскую вобласці. Яго вызваленчая місія завяршылася ў жніўні 1945 года ў Берліне.

З. Пригодич, А. Романов. Свет его звезды

Александр Романов,

бывший командир партизанской бригады имени К.К.Рокоссовского

Зиновий Пригодич

СВЕТ ЕГО ЗВЕЗДЫ

Писать о нем трудно и больно. Трудно потому, что не было в его партизанских буднях чего-либо выдающегося, сверхгероического. И вместе с тем каждый его день — это ярчайший пример мужества, беззаветной любви к Родине. Вся его жизнь — подвиг.

Он был разведчик, и ежедневно выполнял малоприметную, изнурительную работу, которая требовала огромной силы воли, выдержки, необыкновенной смелости, ума, и больше, чем где-либо, риска. Ибо разведчик, как и минер, ошибается один только раз.