Запісы катэгорыі: Проза

С. Даргель. Вальс «На сопках Маньжурии»

ВАЛЬС  «НА СОПКАХ  МАНЬЖУРИИ»

       Из соседней деревни, примерно один раз месяц к нам домой приезжал друг отца, мы его звали Михайлович. Он с отцом подружился еще во время войны в 1942 году, когда были вывезены на работу в Германию. С тех пор не расставались, и дружба длилась до конца их жизни.

Михайлович был хорошим баянистом. Приезжа к нам, всегда с собой привозил старенький баян.   Довоенный, так называл свой инструмент Михайлович. Баян он приносил или привозил с собой в любую погоду. Для этого у него был сшит специальный чехол, как он говорил из немецкого офицерского плаща.  Придя в дом, поздоровавшись, он расчечхлял свой инструмент, ставил на стол, «чтоб обсохнул». Нам детям, категирически было запрещено трогать баян. А как хотелось. Запретный плод всегда сладкий. Улучали момент и гладили его перламутровый бок, нажимали кнопочки на басах и голосах. Подержить в руках баян не разрешалось.

А. Аляшкевіч. Маці

МАЦІ

     Бяда ў дом Надзеі  Міхайлаўны прыйшла пад канец восені, калі дрэвы ўжо стаялі аголеныя,  а ночы зрабіліся доўгімі і прахалоднымі. Быў  пахмурны,  з нізкім выцвілым шэрым небам і знобкім паўночным ветрам дзень.Міхайлаўна ў абед, як звычайна, завіхалася на калгаснай ферме. Адносячы цёплы сырадой у невялічкіх бідонах у зборны цэх, яна час ад часу кідала неспакойны позірк праз вузкае  сценнае акенца на ўтаптаную сцяжыну, што вужакай вілася з пагорка, дзе стаяла ферма, да ўскраіны вёскі. Час ужо перапаўзаў за поўдзень,  але ейнага сямігадовага Петруська са школы штосьці не было відаць…

Т. Цехнебедзіна. Цераз Прыняць – на лодцы

ЦЕРАЗ ПРЫПЯЦЬ – НА ЛОДЦЫ

 Чырвоная Армія наступала. Пачаліся гады выгнання нямецкіх захопнікаў з роднай зямлі. Фронт расцягнуўся на многія кіламетры. Фашысты ўпарта супраціўляліся і неахвотна пакідалі захопленую тэрыторыю. Але ў ворага ўжо той сілы не было, якая змагла б спыніць наступальны рух савецкіх войскаў. Гераічна змагаўся народ за светлую будучыню сваёй краіны. Тысячы каранальных гісторый здараліся ў ваенныя гады. Вось адна з іх. Гэта было на беларускай зямлі непадалёку ад горада Мазыра.

Л. Мялешка. Водгулле. На зыходзе вайны

Водгулле

 Вайна была так даўно, і для сённяшняй моладзі яна ў пэўным сэнсе – абстракцыя. Гэтаксама як грамадзянская вайна або Вялікая французская рэвалюцыя: архіўныя дакументы, асабістая перапіска, франтавыя узнагароды. Дзеці і моладзь ставяцца да ўсяго гэтага з павагай, але не здольныя ўспрыняць у комплексе. Для іх гэта хутчэй музейныя экспанаты. І не дзіўна. Проста данасць, канкрэтыка сучаснасці. Сёння нішто не нагадвае аб вайне, акрамя кніг, фільмаў і помнікаў. Руіны зніклі, акопы і варонкі завораныя. А гледзячы на ветэранаў, цяжка ўявіць сабе іх маладымі і дужымі – героямі тагачасных баталій. Дзеці гуляюць у трансформеры, ніндзя, камп’ютарныя “стралялкі-даганялкі”. Час робіць сваю справу. У кожнага гістарычнага моманту – свае асаблівасці, свае прыярытэты.

А. Смалянка. Вінцік

Бабуля Яўгенія Курыловіч, або Жэнька, як клічуць яе ў вёсцы, са схіленай долу галавой ледзь ішла па вуліцы, неадрыўна гледзючы сабе пад ногі. Амаль тры кіламетры пратупала яна ад аўтобуснага прыпынку. Палачкай імкнецца з усяе моцы абаперціся на дарогу, з кожным крокам чуецца: стук, стук… Што ні кажыце, але ж чалавек перасягнуў сямідзесяцігоддзе, ды й дарога дадому вымагла шмат сілы. Гаспадарчая сумка, у якой  няма нічога асаблівага, аднак і тая зрабілася больш цяжкай кілаграмаў так на дзесяць. Не хацела браць ад дачкі аніякіх падарункаў, нічога з прадуктаў, але ж яе Кацярынка усё ж напхала і пячэння, і вяндліны, і селядца, і вэнджанай каўбасы; унук – ласкавы і разумны хлапчук – каробку цукерак паднёс, а зяцёк даў грошаў… Добразычлівыя яны людзі, і ўсё было б дармо, калі б не адно здарэнне.. Дробязь, канешне, але гэта як паглядзець, а ў яе сапсаваўся настрой, адолеў галаўны боль. Вунь ужо і падворак у паўзмроку заўважае. Узнімае галаву вышэй, углядаецца ў знаёмыя абрысы сваёй сядзібы.

А. Жураўлёў. Дом на продаж

Стаяў цёплы, але запознены красавік. На вёсцы казалі: “Калі марац цяжкі, то і красавік спозніцца”. Зіма кідалася снежкамі, а вясна пакуль не набралася дастаткова сілы, каб гэты націск рашуча адбіць.

Яшчэ з панядзелка Андрэю Падліпскаму карцела паехаць у Высокую, але адпрасіцца з працы не выпадала: службовыя клопаты не адпускали, таму и хваляваўся. Амаль увесь тыдзень спаў кепска, думкі-ўспаміны прыводзілі яго да густой і высокай жытняй сцяны, дзе хвалі яго лашчыць пазалота і цераз якую ён крочыць да сваіх аселіц.

Л. Адамовіч. Свет сапраўдных жанчын

СВЕТ САПРАЎДНЫХ ЖАНЧЫН

          На пачатку верасня ажывала жыццё ў школе. Пачыналіся заняткі, аднак самым цікавым было з’яўленне новага настаўніка: прыгожага, спартыўнага, пахмуран-сінявокага Паўла Стрыжэўскага. Вёсачка Росіца жыла сваім размераным, нетаропкім жыццём, і Павел яшчэ тут добра не асвоіўся, не паспеў агледзець мясціны, пахадзіць па наваколлі: ля рэчкі, ля старога млына, у лесе. Ён прывыкаў да новай працы. Праводзіў час у спартзале ды за паперамі. Жыў ён у невялічкай хаціне, якую купіў тут за грошы, што засталіся ад яго ранейшага бізнесу. Засталася ў яго і машына. І сына свайго, улада, ён забраў ад Бэці і перавёў у сёмы клас вясковай школы…

И. Карнаухова. Колесо памяти. Платье в горошек

КОЛЕСО ПАМЯТИ

  …Неожиданно в тишине стали раздаваться какие-то надрывные птичьи крики. Создавалось странное ощущение: они были настолько мощными и сильными, как будто рядом стояли громадные концертные динамики. Хаотичные и резкие крики начинали тревожить душу. Наверное, память ассоциировала их с набатом и переносила на людские трагедии. Стоя на лесной поляне и подняв голову, я искала на безоблачном небе кричащих птиц. А оно – небо – оставалось девственно одиноким, по-осеннему сине-седым…

Л. Кривонос. Талисман

На столицу опустились вечерние сумерки, разогнав сутолоку дня и постепенно загоняя городскую жизнь с улиц в дома. Всё реже попадались одинокие прохожие, и только у общепитовских заведений было ещё достаточно многолюдно. Наконец окончательно стемнело. Включенные на улице Газеты «Правда» фонари тускло освещали тротуар и проезжую часть. А чуть в сторону – и вся прилегающая территория уже находилась во власти чёрного покрывала ночи, утыканного оранжево-жёлтыми квадратиками окон жилых многоэтажек. На их фоне выделялись большущие оконные проёмы универсама «Волгоград» и расположенного неподалёку кафе, которое, казалось, излучало жизнеутверждающий свет: оттуда доносились звуки музыки и гомон отдыхающей публики.