Запісы катэгорыі: Паэзія

Т.Атрошанка. Вершы

Не я

У начы — дзявочы твар
І, здаецца, тыя ж рысы…
Ты пазнаў мае абрысы?
То не я, то цень-махляр…
У начы — дзявочы твар.
Кажаш ты, такія ж вочы?
Так жа лёгка ў ранне крочыць,
Нібы я, саткана з мар?
У начы знаёмы твар
І празрысты смеху россып?
Ты не вер…
Табе здалося…
То не я…
То подых хмар…

Т.МУШЫНСКАЯ. Вершы

Чараўніца

 Зноў салдату далёкая вёсачка сніцца,

Сніцца і поўня у вёдрах празрыстай вадзіцы,

Сніцца каханая дзеўчына каля крыніцы,

Любыя вочы красы-чараўніцы.

 

В.Гіруць-Русакевіч. Да Дня беларускага пісьменства

Свята Роднага Слова

Звонам у нябеснай сіні
І ў нашчадкаў сэрцах:
Кірыла і Еўфрасіння,
Францыск, Сімяон…
адзавецца
Велічна і ўдзячна.
Думы і душы абудзіць
Імя кожнае гэта,
Як і Сымоне Будны,
Анастасія-Рагнеда…