Запісы катэгорыі: Літаратура для дзяцей

А. Карлюкевич. Как васильки о своей обиде позабыли

Было это давным-давно. Еще в те времена, когда Житень — Бог Осени — смотрины на полях устраивал. Выберется ранёхонько из своего убежища, оглянётся вокруг, окинет свои владения третьим глазом, что мигает у него на затылке, и давай сновать по стежкам-дорожкам.

Так было и тем ясным сентябрьским днём. Житень сперва огороды обошёл: не оставила ли где нерадивая хозяйка морковку или свёклу? Спешил-торопился, даже котомку холщовую расстегнул. Уж так заведено было у старика: всех хозяев к порядку приучать. Никому спуску не давал. Едва завидит не доведенный до лада огород, почернеет от злости, обернётся раз-другой вокруг себя — и все корешки-плоды на чисто убранный огород перебросит. А вот там, где Житень собранное положил, урожай ещё больше будет.

Г. Нічыпаровіч. Апавяданні

Сябры

Васіль – гарадскі жыхар, але наездамі бывае ў роднай вёсцы. Тут жыла яго бабуля. У дзяцінстве ён бавіў тут канікулы. Цяпер па выхадных гэта хаціна зноў чакае яго.

Ехаць не так і далёка, на машыне хвілін сорак. Ды і сябрука ён тут напаткаў. Толькі скрыпнуць тармазы машыны, ён тут як тут. Гэта рыжы кот! Гаспадара, хутчэй за ўсё, ён не мае. Худы, поўсць тапыршчыцца, нібы іголкі ў вожыка, але падкупляе разумны, пакорлівы позірк. Таму і пасябравалі. Нават на мянушку, якую даў яму Васіль, кот адклікаецца.

З апошняй сустрэчы прайшоў месяц. Васіль хварэў, ляжаў у бальніцы. Цяпер адправілі на адпачынак, папраўляць здароўе. Тыдзень вырашыў ён правесці ў вёсцы. Свежае паветра, рэчка побач і – райская цішыня. Аб чым яшчэ можна марыць?

О. Никольская. Рыжик спешит на помощь

Рыжик спешит на помощь

Этой осенью у Колбаса с Кефиром было много работы. После спасения Тимофея Ивановича друзья помогли двум кошмам, трем собакам, одной вороне, двум воробушкам и даже медведю. Тому самому косолапому дяде Мише.

І. Ярашэвіч. Іванкавы парасяткі

Іванкавы парасяткі

(апавяданне-быль)

— Іванка! Іваначка! Уставай, дзіцятка! Сонейка грае-гуляе. Час свіней на выган гнаць, — будзіць мяне бабуля.

—Я… зараз яшчэ аднухвілінку… па… сплю…

У гады майго дзяцінства ў вёсцы пасвілі на выгане свіней. Выконвалі гэты нелюбімы абавязак хлапчукі. Вясну і лета пільнаваў я рохляў нашых і цёткі Блашчыцы. Чым яна абгрунтавала свой давер мне — да гэтага, ужо «сівога» часу, не ведаю. Патрабаванні да свінапаса былі строгія: каб не біў свіней, асабліва свінаматак, не ездзіў на іх верхам, не цкаваў сабакам.

К. Хадасевіч-Лісавая. Вухуцік

Вухуцік

Маленькая дзяўчынка Уладзіслава вельмі любіць маляваць. Яна яшчэ і ў школу не хадзіла, а маляваць ужо навучылася. У яе неяк само сабой гэта атрымлівалася. Улада проста сядала за стол, адкрывала альбом і малявала. З-пад яе пэндзліка выходзілі прыгожыя кветачкі, матылькі, птушкі, звяры… Адным словам, усё тое, што ёй прыдумвалася.

Неяк раз Улада гуляла з лялькамі і раптам адчула, што ёй вельмі захацелася маляваць. Ёй нават здавалася, што альбом і алоўкі проста клічуць яе! Дзяўчынка паклала лялькі ў кораб з цацкамі і села за любімую справу, але што намаляваць не прыдумала. Кветак у яе было намалявана ўсялякіх, матылькоў разнастайных, птушак і звяроў якіх хочаш… Уздыхнула Улада, сумна ёй стала. Першы раз не магла прыдумаць, што намаляваць! Дзяўчынка разглядала бялюткі аркуш паперы і адчувала, што слёзы пачынаюць пячы павекі. Яны ўжо нават набеглі на вочы і белы аркуш паперы задрыжэў. Улада кулачкамі выцерла вочкі. Аркуш больш не дрыжаў, толькі ў цэнтры яго мігцела кропка. Дзяўчынка яшчэ раз працерла вочкі, але кропка не знікла, яна па-ранейшаму то з’яўлялася, то прападала.

Г. Нупрэйчык. Загадкі

* * *

Загадаю вам загадку:

Хто нясе на спінцы хатку,

Мае тоненькія рожкі,

Клейкі след ад брушка-ножкі? (Слімак)

* * *

У падземных норках ходзіць,

На падворку ўзгоркі робіць.

Перарыты агарод –

Завітаў у госці … (крот).