Запісы катэгорыі: Літаратура для дзяцей

Р.Рэўтовіч. Дуб і крумкач (Вершаваны варыянт аднайменнай казкі Алены Стэльмах)

І

Ружовае сонца ўзнімалася ў неба,

Знікаў у блакіце сярпок-маладзік,

Расой прычашчалася сонная глеба,

І птушкі заводзілі дня рухавік.

На досвітку шырыўся хор шматгалосы:

З буслянкі гарланіла сосну дзятва,

Звінела пчала, лапкі мыючы ў росах,

З балотца картавае чулася “ква!”

Казкі Т.Цехнебедзінай на «Мінскай хвалі»

С. Климкович. Рассказы

Прогулка к облакам

В электричке стояла невыносимая духота, поэтому Ромка упрямо залезал на скамейку и высовывался в открытое окошко. Бабушка, занятая разговорами с попутчиками, надолго отвлекалась от Ромкиного поведения и потому не одёргивала его и от окна не оттаскивала. А когда замечала, то возмущалась, какой он непослушный ребёнок и что непременно заболеет. Рома же не очень понимал, как тёплый ласковый ветер, тугой волной бивший в лицо, может стать причиной простуды?

К.Хадасевіч-Лісавая. Касмічная гісторыя

Я ўжо каторую гадзіну без аніякай мэты сноўдалася па кватэры і задавала сабе адны і тыя ж пытанні: “Хто прыдумаў выхадныя? Чаму яны цягнуцца бясконца доўга? Як прыспешыць ход часу?” Вось ужо амаль чатыры месяцы доўжыцца мая нелюбоў да выхадных. З першага па сёмы клас і першае паўгоддзе восьмага навучальнага года мне здавалася, што субота і нядзеля пралятаюць імгненна, а цяпер, менавіта ў выхадныя дні, час нібыта запаволіў бег, стаў нейкім гумовым.

Сёння нядзеля, усе адпачываюць, а мне так карціць, каб хутчэй прыйшла раніца панядзелка, так хочацца пайсці ў школу. Я зірнула на гадзіннік і цяжка ўздыхнула — мінула толькі паўгадзіны… Зноў прайшлася па сваім пакоі, зірнула ў акно. Прахалодны красавіцкі дождж натхнёна змываў з асфальта псячана-брудныя плямы, пакінутыя шэрымі гурбамі апошняга снега. Неба, беспрасветна зацягнутае нізкімі цёмнымі хмарамі, падказвала, што вясна задумала генеральную ўборку, хоча за адзін раз пазбавіцца ад заляжалага зімовага смецця, змыць яго і расквеціць зямлю яркімі фарбамі.