Катэгорыя: Галоўная

Аб’ява!

Філіял сталічнай бібліятэкі N 3 імя Уладзіміра Маякоўскага запрашае аматараў літаратуры наведаць кніжна-дэкаратыўную выставу “У фарбах восені”, на якой прадстаўлены творы аўтараў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Сярод восеньскай лістоты – зборнікі паэзіі і прозы, дзіцячая літаратура, навукова-папулярныя выданні, кніжныя навінкі. Наведвальнікі бібліятэкі маюць магчымасць пазнаёміцца з перыядычнымі выданнямі,

Чытаць далей

«У фарбах восені»

Шмат непахвальных метафар даводзіцца чуць восені: журботная, слязлівая, маркотная…  Але тут патрэбна паспрачацца. У чароўнай кніжнай хатцы, дзе шчыруе на працы пісьменніца, мастачка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Каленік, ніводная пара года не засумуе. Вось і сёлета шчаслівы кастрычнік у другі дзень ад сваіх народзін завітаў у філіял сталічнай бібліятэкі

Чытаць далей

Калі адлегласць – не перашкода

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася анлайн-сустрэча з прадстаўнікамі навукова-літаратурнай інтэлігенцыі расійскага Башкартастана. Мерапрыемства прайшло па ініцыятыве башкірскага боку. Галоўнай тэмай дыялогу стаў 80-гадовы юбілей вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўдзел у гэтых гістарычных падзеях літаратараў з далёкай Башкірыі. Сярод удзельнікаў былі: пісьменніца, старшыня Саюза кінематаграфістаў Башкартастана Зухра

Чытаць далей

Уручана дзяржаўная ўзнагарода

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 2024 года № 235 адзін са старэйшых пісьменнікаў СПБ Барыс Далгатовіч узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. А 24 верасня да віноўніка падзеі завітала прадстаўнічая дэлегацыя Саюза пісьменнікаў Беларусі пад началам старшыні – Карлюкевіча Алеся Мікалаевіча. Барысу Дзмітрыевічу была ўручана ўзнагарода. Для 90-гадовага

Чытаць далей

Калі душа спявае…

Сонечная і цёплая восень гэтага года радуе кожнага з нас. А яшчэ – натхняе творчых людзей на лірычны лад. Пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення СПБ – не выключэнне. Вось і ў творчасці вядомага на Міншчыне паэта-песенніка Кастуся Цыбульскага першы восеньскі месяц адзначаны шэрагам адметных мерапрыемстваў.21 верасня ў сталічнай сярэдняй школе №

Чытаць далей

У Маладзечне святкавалі Дзень народнага адзінства

У суботу маладзечанцы і госці гэтага прыгожага горада сталі ўдзельнікамі святочных абласных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства. Актыўны ўдзел у іх прынялі і пісьменнікі Міншчыны. У Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча адбылася тэматычная творчая імпрэза членаў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Настаўнікаў беларускай і рускай моў і

Чытаць далей

Барысаў – Волагда: творчыя сувязі пісьменнікаў

У Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева ў межах міжнароднага праекта “Бібліятэкі без межаў” адбылася творчая анлайн-сустрэча членаў Мінскага абласнога аддзялення СПБ, барысаўчан Марыны Лайковай і Максіма Хацкевіча з паэтамі-расіянамі з Волагды. Актыўны ўдзел у сустрэчы прынялі і маладыя аматары літаратурнай творчасці з барысаўскага літаб’яднання “Актава”. Размова ішла пра

Чытаць далей

У паэтэсы Людмілы Круглік – юбілей!

Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра віншуе з 75-гадовым юбілеем Людмілу Уладзіміраўну Круглік. Многія паэтычныя зборнікі пісьменніцы – гэта разважанні аб жыццёвых каштоўнасцях, філасофскія думкі аб Радзіме, каханні, прыродзе, бацьках, навакольным свеце. Душэўнасцю, шчырасцю, цеплынёй напоўнены яе вершаваныя творы. Жадаем Людміле Уладзіміраўне моцнага здароўя, дабрабыту, бадзёрасці і добрага настрою!

Чытаць далей

Мядзельскаму пісьменніку Аляксандру Быкаву – 70!

Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра і сардэчна віншуе з 70-гадовым юбілеем паэта і празаіка Аляксандра Быкава! Багаты творчы лёс Аляксандра Генадзьевіча – гэта сумяшчэнне шматгадовай журналісцкай працы і служэння мастацкаму слову. Ён спрабаваў  сябе ў “малых” літаратурных жанравых формах – замалёўках, вершаваных гумарыстычных пародыях (кніжкі “Бабуліны макі”, “Пегас

Чытаць далей

У паэта Рагнеда Малахоўскага – юбілей!

Пісьменнікі Міншчыны шчыра і сардэчна віншуюць з 40-годдзем паэта Рагнеда Малахоўскага! Яго паэтычная лірыка добра вядома аматарам рыфмаванага мастацкага слова, чытачам чапісаў “Маладосць”, “Полымя”, штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”. Рагнед Малахоўскі з’яўляецца аўтарам кніг паэзіі “Беражніца”, “У дзённай мітусні”, “Жыві!”. Яго вершы на роднай мове закранаюць блізкія ўсім тэмы любові да

Чытаць далей