Барысаў – Волагда: творчыя сувязі пісьменнікаў
У Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева ў межах міжнароднага праекта “Бібліятэкі без межаў” адбылася творчая анлайн-сустрэча членаў Мінскага абласнога аддзялення СПБ, барысаўчан Марыны Лайковай і Максіма Хацкевіча з паэтамі-расіянамі з Волагды.
Актыўны ўдзел у сустрэчы прынялі і маладыя аматары літаратурнай творчасці з барысаўскага літаб’яднання “Актава”. Размова ішла пра ролю мастацкага слова ў сучасным жыцці, яго ўплыў на моладзь. Суразмоўцы дзяліліся творчымі дасягненнямі і планамі. Таксама абмяркоўваліся перспектывы далейшага супрацоўніцтва. Прэс-служба МАА СПБ