“Бальзам жывых крыніц”

Новыя кнігі

“Вятры перамен” на Уздзеншчыне

У серыі “Бальзам жывых крыніц”, што вось ужо трэці дзясятак гадоў выходзіць дзякуючы намаганням Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Труса і раённага літаб’яднання “Нёманец”, асобнай кніжкай пабачыла свет паэма Віктара САБАЛЕЎСКАГА — члена Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі — “Вятры перамен”. Кароткія гістарычныя звесткі пра адкрыццё ў 1919 годзе першай у аграгарадку Лоша школы, станаўленне народнай адукацыі ў прынёманскім краі, фотаздымкі розных гадоў з педагогамі і вучнямі навучальнай установы сталі для аўтара штуршком для стварэння вобраза вясковага вучня, настаўніка, які годна праходзіць праз нялёгкія выпрабаванні, што выпалі на долю нашых продкаў у мінулым стагоддзі.

 

Паэма адшукае сваіх чытачоў не толькі ў калектывах устаноў адукацыі, але і сярод краязнаўцаў, аматараў літаратуры, усіх, хто цікавіцца кніжнымі навінкамі, гісторыяй роднага краю.

 

Па матэрыялах літаб’яднання Уздзенскага раёна “Нёманец”