«Бацькаўшчына светлая мая»

Пераможцы конкурсу «Бацькаўшчына светлая мая», прысвечанага Году малой радзімы, аб’яўлены напярэдадні ў Вялікай студыі Дома радыё. Арганізатарамі творчага спаборніцтва выступілі Выдавецкі дом «Звязда», часопіс «Маладосць» і Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Старшыня журы конкурса – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі паэт Мікола Мятліцкі. Пачынаючы з з 1 кастрычніка 2018 г. па 30 верасня 2019-га удзельнікі трох узроставых катэгорый спаборнічалі ў дзвюх намінацыях конкурса – «Паэзія» І «Эсэ».
Сярод пераможцаў — Алена Кісель з Магілёва, Марына Куцевод з Оршы, Таццяна Цвірка з Клецка, Марына Скалазуб з Мінска, Надзея Кожара з Расонаў.

Акрамя таго цікавыя творы фіналістаў на працягу года публікаваліся ў часопісе «Маладосць», гучалі ў радыёперадачах «Літаратурны калейдаскоп», «Спецыяльны праект», «Творца вечар». Лаўрэаты атрымалі дыпломы і падарункі, а сама ўрачыстая цырымонія, падчас якой гучалі не толькі віншаванні, але і вершы, была запісана для праграмы «Творца вечар».