ДЗЕЦЯМ – АБ ГАЛОЎНЫМ ЛІТАРАТУРНЫМ СВЯЦЕ БЕЛАРУСІ
Сябра ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» ТАЦЦЯНА КАЛЕНІК працуе загадчыцай бібліятэкі ў сярэдняй школе № 141 горада Мінска. У гэтым годзе яна стала актыўнай удзельніцай мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства ў горадзе Бялынічы.
6-га верасня ў складзе дэлегацыі ад Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» на творчай пляцоўцы Свята «Слова пісьменніка» яна прыняла ўдзел у прэзентацыі калектыўнага краязнаўчага зборніка пісьменнікаў Міншчыны пад назвай «КАРАНІ», стала сведкай адкрыцця Свята, уручэння пераможцам Нацыянальнай літаратурнай прэміі.
Аб мерапрыемствах, якія адбыліся на Свяце ў Бялынічах і сваіх уражаннях Таццяна Каленік расказала вучням навучальнай установы, у якой працуе.
Дзеці з цікаўнасцю слухалі сведку і ўдзельніцу галоўнага літаратурнага Свята Беларусі, задавалі пытанні, разглядвалі цікавыя рэчы, прадстаўленыя пісьменніцай на невялікай імправізаванай выставе – сваеасаблівыя «трафеі», якія Таццяна Каленік прывезла з Бялыніч.
Прэс-служба МАА ГА СПБ