Аб’ява!

Філіял сталічнай бібліятэкі N 3 імя Уладзіміра Маякоўскага запрашае аматараў літаратуры наведаць кніжна-дэкаратыўную выставу “У фарбах восені”, на якой прадстаўлены творы аўтараў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Сярод восеньскай лістоты – зборнікі паэзіі і прозы, дзіцячая літаратура, навукова-папулярныя выданні, кніжныя навінкі. Наведвальнікі бібліятэкі маюць магчымасць пазнаёміцца з перыядычнымі выданнямі, у якіх друкуюцца пісьменнікі Міншчыны, зрабіць фота побач з гаспадаром кніжнай восені, а таксама атрымаць на памяць фота-паэтычную паштоўку з аўтографам паэтэсы, дзіцячай пісьменніцы, перакладчыцы Святланы Быкавай.

Выстава адкрыта з 02.10.2024 па 31.10.2024 г. (вул. Рыбалкі, 2)