А.Быкаў. Бабуліны макі
У пачатку лістапада 2015 года ў сталічным выдавецтве “Каўчэг” выйшла чарговая кніга члена абласнога аддзялення СПБ Быкава Аляксандра “Бабуліны макі”. На гэты раз не вершы, а проза. Пад сціплай вокладкай сабраны аповяды, замалёўкі, навелы, абразкі, сюжэтам для якіх сталі ў большасці насельнікі адной з вёсак роднай Барысаўшчыны. Увайшлі ў кнігу і іншыя творы, за якімі зноў жа, незабыўныя гады маленства і юнацтва.