Аўтары “Народнай асветы” – госці праграмы Беларускага радыё “Настрой”
Share the post "Аўтары “Народнай асветы” – госці праграмы Беларускага радыё “Настрой”"
У пачатку лістапада 2022 года гасцямі праграмы Беларускага радыё “Настрой” сталі дзіцячы пісьменнік, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Вілейскай гімназіі № 2 Віктар Кажура і яго ўнучка, суаўтар многіх твораў Ангеліна Прохарава. Дзякуючы вядучай Святлане Мятлевай размова атрымалася шчырай, па-хатняму цёплай і адкрытай.
Гутарка ішла не толькі пра вытокі творчасці, тэмы і ідэі твораў, іх перспектывы, але і гаварылася пра інтарэсы і захапленні дзяцей, пра рэалізацыю імі сваіх магчымасцей.
Асобна быў адзначаны новы праект выдавецтва “Народная асвета” – серыя кніг “Школьная энцыклапедыя”. Віктар Віктаравіч расказаў пра сваю “Энцыклапедыю юнага натураліста”, пра дапамогу ўнукаў у яе напісанні, пра адметнасці “Энцыклапедыі”. А ў прэзентацыі яшчэ адной кнігі – “З легендаў і міфаў” – актыўна ўдзельнічала і Ангеліна. Калі дзядуля распавядаў гісторыю напісання зборніка, унучка знаёміла слухачоў з героямі беларускай міфалогіі, чытала асобныя творы, прысвечаныя гэтым персанажам. На заканчэнне слухачам быў падрыхтаваны сюрпрыз ад госця праграмы – новая “Энцыклапедыя юнага этнографа”, выпуск якой плануецца выдавецтвам “Народная асвета” на 2023 год.
Прэс-служба МАА СПБ