Паэтычны марафон «ВОСЕНЬСКАЯ ПРЭЛЮДЫЯ…»

Паэтычны марафон «ВОСЕНЬСКАЯ ПРЭЛЮДЫЯ…»

Сваю творчасць прапануе паэт-песеннік 

 

КАСТУСЬ ЦЫБУЛЬСКІ

Мінскі раён

АПОШНI ЖУРАВЕЛЬ

Музыка У.Буднiка
Тужлiва плача лес, лiстоты карусель
Дарогi i сцяжынкi замятае.
Апошнi журавель, апошнi журавель
У краi беларускiм памiрае.
З перабiтым крылом
Не дастаць да аблок.
Мае звычай страляць
Чалавечае зло.
I сяброý не чутно,
За марамi яны.
Ну, а мне памiраць,
Дзе крычаць груганы.
Калючая зiма у подыху вятроý,
I груганы варожа закружылi.
У сэрцы жураýля заледзянела кроý,
Ды узмахнулi ý развiтаннi крылы.
З перабiтым крылом
Не дастаць да аблок.
Мае звычай страляць
Чалавечае зло.
I сяброý не чутно,
За марамi яны.
Ну, а мне памiраць,
Дзе галосяць званы.

МIНСКI ВАЛЬС

Мiнская восень зноў залатая,
Кружыцца над зямлёй.
Цiха шапчу я табе, дарагая:
—Хораша мне з табой.
У растаннi, у самоце,
Успомнiм з табой не раз,
Як закружыла мiнская восень
З намi сталiчны вальс.
Снежань завейны ў неба ўзлятае,
Нiбы кахання салют.
Ў танцы шапчу я табе, дарагая:
– Моцна цябе люблю.
Ў парках i скверах вясна закiпае,
З песняй iзе да нас.
Як i калiсьцi, цябе, дарагая
Я запрашаю на вальс.

АПОШНI ДЗЕНЬ ЛЕТА

Закружаць у журбе вiрлiвыя стрыжы,
Сумую без цябе на летнiм рубяжы.
Твая рука у снах, як ластаўкi крыло,
Нiбы мая вiна, што лета адплыло…
Апошнi дзень лета,
Апошнi дзень лета,
I вусны асмяглi,
I песня не спета.
Здаецца туманы
Закрылi паўсвета,
Апошнi дзень лета,
Апошнi дзень лета.
На вераснёвы сад самота ападзе,
Зноў рыжы лiстапад страчаю без цябе.
Замовай i мальбой спрабую варажыць:
Няхай i над табой закружацца стрыжы.

ЖУРАВЕЛЬ І СІНІЦА

1. Клiча восень журавоў
З аксамiтных паплавоў.
А адзiн ляцець не хоча
Над калiнай кружыць зноў.
На калiнавым кусце
Спiць ciнiца у гняздзе,
I у снах яна пытае:
«Дзе журавушка мой, дзе?»
ПРЫПЕЎ:
Журавель, журавель, я твая сiнiца,
Журавель, журавель, табе вырай снiцца.
Ой, чаму, журавель з-за аблок не чуе?
Ой, чаму, да вясны ў маiх снах начуе?
2. Кружыць белая зiма,
Жураўля даўно няма.
I да поплава сiнiца
Ранiцой ляцiць дарма.
Ўсе пытае ў камыша:
– Чаму так балiць душа,
Калi будзе мой жураўлiк
Да мяне адной спяшаць?
ПРЫПЕЎ:
3. Клiча шэрых журавоў
Красавiк да паплавоў,
А адзiн усе лятае
Над калiнай кружыць зноў.
Ды калiна ўся бяла
Белым цветам замяла
Тую сцежку, дзе ciнiца
Адлятала да бусла…
ПРЫПЕЎ:
Журавель, не твая, я цяпер сiнiца,
Бо табе, журавель, дома не сядзiцца.
Бо ты сэрца мае з-за аблок не чуеш,
Белы бусел даўно ў маiх снах начуе…

ЖУРАЎЛIНАЯ ЗАРА

Адзвiнела павуцiна
Над абрусам мурагоў…
Восень выткала хусцiну
Дзiўным золатам стагоў.
I рукою чараўнiцы
Сыпанула ў бор агню,
Дзе бярозкi-маладзiцы
Рады сонечнаму дню…
Хусцінка восені,
У поздніх ружах.
Што на клумбе задрамалі ля двара.
З хусцінкай восені,
Над намі кружыць,
Залатая жураўліная зара.
Дзе зязюлi кукавалi,
Дзе чаромхi цвет кiпеў,
Дзе асiнкi уздыхалi
Пад дзявочы срэбны спеў…
Эх, часiна залатая,
Вераснёвая пара!
Смуткам сэрца мне кранае…
Жураўлiная зара.

Листья нашей судьбы

(Триптих)
I
Ветер тихо бросает листвы золотые банкноты,
И кружатся они, и куда-то неслышно летят.
И срываются с веток последние осени ноты,
Эти листья о нашей, о нашей судьбе говорят.
Эти листья наводят на душу тоску и унынье,
Словно осени плата за песни гусей-журавлей.
Оставляя, как память, на кроне седой и пустынной,
Одинокий листочек любви и печали моей.
Эти листья как годы, как наши короткие годы,
Вот их много в июне, шумят они над головой.
Вот слетают они, покружив в октябре хороводом,
Вот остался один, да и тот отлетит на покой.
Вижу смысл бытия в этом кружеве листьев кленовых,
Может скоро и мой отлетит тот последний листок.
Что дрожал на ветру, принимая от жизни суровой,
И любви, и печали желанный, но терпкий глоток.
Ветер тихо бросает листвы золотые банкноты,
И кружатся они, и куда-то неслышно летят.
И срываются с веток последние осени ноты,
Под холодным дождем эти листья о нашей,
о нашей судьбе говорят…

ПРЭС-СЛУЖБА МАА СПБ