Курчане ў гасцях літаратараў Міншчыны
Курчане ў гасцях літаратараў Міншчыны
13 верасня офіс Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі наведаў з творчым візітам расійскі паэт з Курска Міхаіл Разаеў. Мэта яго прыезду – усталяванне літаратурных стасункаў з беларускімі калегамі. Падчас сустрэчы абмеркаваны пытанні творчых узаемаадносін, работы па рэалізацыі рэгіянальных беларуска-расійскіх праектаў па выданні сумесных літаратурных твораў. Пачатак гэтым праектам быў пакладзены абменам кнігамі і сувенірамі.
Прэс-служба МАА СПБ