У Мінскай вобласці пачаліся мерапрыемствы да 110-годдзя Максіма Танка
10 верасня ў Мядзелі, на радзіме класіка беларускай літаратуры Яўгена Іванавіча Скурко, быў дадзены старт мерапрыемствам «Дарогамі Максіма Танка”. У раённым музеі народнай славы прайшла сустрэча-гутарка з вучнямі Мядзельскай гімназіі члена Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Паўла Жукава. Ён нагадаў, што 17 верасня – Дзень народнага адзінства і распавёў пра творчы і грамадскі ўклад Максіма Танка ў яднанне беларусаў.
Сярод яго слухачоў было шмат школьнікаў з самадзейнага аб’яднання па інтарэсах «Спробы пяра». Пісьменнік расказаў пра тое, як збіраў матэрыял да нарысаў пра Максіма Танка. Дзеці даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі і пра тое, якія ўспаміны ў Максіма Танка засталіся пра 17 верасня 1939 года.
Шэраг мерапрыемстваў да юбілею песняра будзе працягнуты.
Фота Аляксандра Высоцкага.
Прэс-служба МАА СПБ